Выданне правага кірунку Gazeta Polska Codziennie адзначае, што вакол гэтай кампаніі вядзецца шмат спрэчак. Газета мяркуе, што папярэджанні Check Point Software могуць стаць чарговым этапам у плане падрыхтоўкі палякаў да «румынскага сцэнарыя», то бок прызнання выбараў несапраўднымі ў выпадку «няправільнага» выніку пад падставай умяшання Расіі. Выданне падкрэслівае, што кампанія Check Point Software дагэтуль не закрыла сваіх офісаў у Маскве і Мінску.
Сведчаннем таго можа быць паведамленне на сайце Check Point Software (CPS): «пры неабходнасці вы можаце звязацца з офісам кампаніі па ўсім свеце. Сярод адрасоў - сталіцы Расіі і Беларусі.
Больш за тое, кампанія па-ранейшаму значыцца на сайце «Сыходзь з Расіі» («Leave Russia»). На гэтым сайце змяшчаюцца арганізацыі, якія, нягледзячы на напад Расіі на Украіну, прадаюць сваю прадукцыю і прапануюць тэхналагічную падтрымку на тэрыторыі краіны-агрэсара.
Gazeta Polska Codziennie мяркуе, што палякі не павінны давяраць гэтай арганізацыі, бо яна ўдзельнічае ў распаўсюдзе непраўдзівай інфармацыі, якая, нібыта прывяла да скасавання вынікаў выбараў у Румыніі і можа прычыніцца да «румынскага сцэнарыя» ў Польшчы.
яс