Беларуская Служба

El Pais: Еўропа павінна рыхтавацца да новай эпохі

17.02.2025 11:10
Цяперашняя сітуацыя «мае рысы, небывалыя за мінулыя восем дзесяцігоддзяў».
-  . .         , , 14  2025 .
Віцэ-прэзідэнт ЗША Дж. Д. Вэнс падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Зяленскім у Мюнхене, Германія, 14 лютага 2025 г.PAP/EPA/UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Амерыканцы падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы паказалі, што яны робяць паварот у міжнароднай палітыцы, а гэта азначае пачатак новай эры, — піша іспанскі часопіс El Pais, якога перадрукоўвае польскі партал forsal.pl.  Гэта першы такі вялікі і сур'ёзны паварот пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Нягледзячы на тое, што адносіны ЗША з ЕС у мінулым мелі цяжкія моманты, напрыклад  як  ваенная аперацыя ЗША ў Іраку ў 2003 годзе, якая моцна крытыкуецца Парыжам і Берлінам, паводле іспанскай газеты, цяперашняя сітуацыя «мае рысы, небывалыя за мінулыя восем дзесяцігоддзяў».

Гэта не азначае, што фармальны распад трансатлантычнага альянсу непазбежны. Аднак характар адносін змяніўся як па змесце, так і па форме – да такой ступені, што стаў амаль непазнавальным.

Паводле ацэнкі часопіса, еўрапейцы «ўсё больш усведамляюць дыстанцыю, калі не адкрытую варожасць адміністрацыі Дональда Трампа». У той жа час незадаволенасць цяперашняй сітуацыяй «душыцца неабходнасцю пазбегнуць раптоўнага і поўнага спынення падтрымкі Вашынгтона Украіне».

Хоць ЕС павінен дасягнуць больш высокага ўзроўню эканамічнай канкурэнтаздольнасці, «ваенны аспект, падобна, набывае драматычную тэрміновасць перад тварам раптоўнага сыходу Вашынгтона з Еўропы.

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы прадэманстравала перакананасць лідараў у неабходнасці зрабіць хуткі скачок у вайсковых магчымасцях, як для таго, каб утрымаць Украіну, так і для таго, каб прадухіліць далейшыя агрэсіўныя крокі Пуціна.

Як рэзюмаваў часопіс, канферэнцыя ў Германіі ў мінулым была сведкам «выступленняў гістарычнага значэння»  і сёлета сустрэча ў сталіцы Баварыі таксама можа змрочна ўпісацца ў старонкі гісторыі.

эж