Беларуская Служба

Правал Польшчы ў Парыжы. Чаму Дональд Туск абыходзіць праўду?

18.02.2025 14:04
Падчас панядзелкавага саміту ў Парыжы Дональд Туск адмовіўся далучыцца да французска-брытанскай ініцыятывы наконт місіі ва Украіне, якая гарантавала б канчатковы мір за ўсходняй мяжой. Гэта можа мець вельмі сур'ёзныя наступствы для суверэнітэту Украіны.
    ()  -                 , , 17  2025 .
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон (справа) вітае прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска перад сустрэчай па вайне ва Украіне і еўрапейскай бяспецы ў Елісейскім палацы ў Парыжы, Францыя, 17 лютага 2025 г. EPA/TERESA SUAREZ/PAP

— Я раблю гэта не з лёгкім сэрцам, але гэта пераломны момант, — так патлумачыў сваё рашэнне накіраваць брытанскія войскі ва Украіну прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі сэр Кейр Стармер.

Для Францыі таксама рашэнне ў гэтым пытанні было няпростым. Лідар «Нацыянальнага згуртавання», прарасійская Марын Ле Пэн, у апытаннях дае высокія вынікі. Французы баяцца, што яна можа стаць прэзідэнтам у 2027 годзе. Адпраўка французскіх войскаў ва Украіну, безумоўна, палегчыць ёй гэтую задачу.

Нягледзячы на ​​гэта, абедзве краіны рашыліся на гэты няпросты крок. Дональд Туск сказаў, што не бачыць такой магчымасці, піша Rzeczpospolita. Ён таксама заявіў, што гэтага ад Польшчы ніхто і не чакае. Аднак паверыць у апошняе няпроста. Ужо ў снежні Макрон прыязджаў у Варшаву, каб пераканаць падтрымаць гэтую ініцыятыву. У панядзелак міністр замежных спраў Францыі Жан-Ноэль Баро заявіў, што ў міратворчай місіі павінны ўдзельнічаць «тры моцныя арміі: французская, брытанская і польская». Ён заявіў, што гэта з'яўляецца ўмовай дасягнення «трывалага міру» ва Украіне.

Аднак унутраная дынаміка настрояў мае ключавое значэнне для Дональда Туска: размова пра шанцы Рафала Тшаскоўскага на поспех на выбарах прэзідэнта ў гэтым годзе.

Прычыны чаканняў у дачыненні да Польшчы відавочныя: геаграфічнае становішча, даўні ўдзел ва ўкраінскіх справах і значныя выдаткі на абарону. А таксама цяперашняе старшынства ў ЕС, прыярытэтам якога з'яўляецца бяспека супольнасці.

Эмануэль Макрон склікаў у Парыжы саміт найважнейшых еўрапейскіх саюзнікаў, каб выратаваць бяспеку не толькі Украіны, але і самой Еўропы.

Пазіцыя Туска шмат у чым спрычынілася да таго, што парыжскі саміт наўрад ці можна лічыць паспяховым. Паколькі Польшча не была на вышыні, то і іншыя лідары, якія бралі ўдзел у сустрэчы: прэм'ер-міністры Іспаніі і Італіі і канцлер Германіі таксама не зрабілі ніякіх заяваў пра гатоўнасць удзельнічаць у місіі ва Украіне.

Рэакцыя Дональда Трампа цяпер будзе мець вырашальнае значэнне. Ён накіраваў запыт саюзнікам наконт таго, як магчыма забяспечыць гарантыі бяспекі Украіны. Калі Вашынгтон убачыць адказ з Варшавы і іншых еўрапейскіх сталіц — акрамя Лондана, Парыжа ці Стакгольма — ён можа вырашыць, што не варта ўключаць Еўропу ў перамовы з Пуціным.

Будзем спадзявацца, што вынікам гэтага не будзе пагадненне без рэальных гарантый бяспекі для Кіева, як гэта было двойчы ў мінулым: у Будапешцкім мемарандуме і Мінскіх пагадненнях. Тады суадказнасць Польшчы за лёс Украіны можа быць вельмі сур'ёзнай.

Rzeczpospolita/вх