Гэта азначае захаванне падтрымкі для Украіны, і магчыма большую цікаўнасць да Беларусі з боку нямецкага ураду, прагназуе эксперт.
У Германіі на выбарах у парламент перамог Хрысцінска-дэмакратычны блок на чале з Фрыдрыхым Мерцам. Новы канцлер таксама прасоўвае ідэю стварэння новага еўрапейскага абароннага саюза, у тым ліку ядзернага супрацоўніцтва з Францыяй і Вялікабрытаніяй, выступае за павелічэнне падтрымкі Украіны.
Разам з тым, другое месца на выбарах здабыла правапапулісцкая партыя «Альтэрнатыва для Германіі», атрымаўшы 20,8% і падвоіўшы вынік 2021 года. АдГ атрымала магчымасць быць «блакуючай меншасцю» у Бундэстагу разам з левымі сіламі. Гэта можа зашкодзіць павелічэнню абароннага бюджэту і паставак для Украіны.
Як вынікі нямецкіх выбараў могуць паўплываць на сітуацыю ва Усходняй Еўропе. Еўрапейскія СМІ ўжо напісалі, што Мерц – надзея для Украіны пасля кашмару Трампа. Ці бачыць у пераможцы выбараў у Германіі надзею для Усходняй Еўропы палітолаг Павал Усаў?
- У дачыненні да Украіна сіуацыя радыкальна не зменіцца. Мерц ужо заявіў пра неабходнасць кансалідацыі Еўропы, каб кампенсаваць тую дэструктыўную палітыку, якую праводзіць Трамп. Што тычыцца Беларусі, я думаю, што будзе змяняцца падыход у бок залагоджвання ціску ўзамен за вызваленне палітычных вязняў.
Слухайце размову ў аудыёфайле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч