Пра гэта вядзецца гаворка ў нядаўна апублікаваным аглядзе наратываў прапаганды рэжыму ў Беларусі.
Аналітыкі заўважылі, што ў лютым у наратывах лукашэнкаўскай прапаганды пачалі адбывацца змены. Прапагандысты пачалі дэманстраваць захапленне ад гіперактыўных, грубых і часта нетактоўных дзеянняў Трампа ды яго каманды, і пачалі прадказваць хуткую перамогу Расіі ў вайне з дапамогай ЗША, а таксама паслабленне Еўропы.
Апроч таго, прапаганда пачала яшчэ больш актыўна прасоўваць вобраз Лукашэнкі як «бацькі нацыі» і адзінага лідара для Беларусі.
Больш падрабязна пра вынікі маніторынгу мы паразмаўлялі з аналітыкам iSANS ды аўтарам агляду Андрэем Каліхам.
— Трэба пачаць з таго, што ў лукашэнкаўскай прапаганды ёсць чатыры галоўныя напрамкі. Гэта ўнутрыбеларуская прапаганда, накіраваная на ўнутраную аўдыторыю і на ўнутранага ворага. Гэта антыўкраінская прапаганда з пачаткам вайны, ці дакладней з пачаткам падрыхтоўкі да вайны. Беларуская прапаганда разам з расійскай прапагандай удзельнічала ў дыскрэдытацыі Украіны, у патрабаванні вайны, у апраўданні вайны, у апраўданні дзеянняў Пуціна і гэтак далей. Трэцяе гэта антызаходняя прапаганда, накіраваная на Захад і найперш на сваіх непасрэдных суседзяў. І на думку лукашэнкаўскай прапаганды гэта галоўныя ворагі Беларусі, гэта значыць Польшча і краіны Балтыі. І чацвёртае гэта прапаганда супраць беларускага дэмакратычнага руху, на так званых з'ехаўшых, з мэтай раскалоць, дыскрэдытаваць гэты рух.
Што змянілася ў лютым? Што новага вы заўважылі?
—Я не кажу, што змяніліся згаданыя чатыры галоўныя напрамкі беларускай прапаганды. Гаворка ідзе пра змены ўнутры кожнага наратыву. Галоўная змена, вядома, адбылося па ўкраінскім кірунку. Прыйшоў Трамп, з'явіліся новыя змены ў палітыцы ЗША ў адносінах да вайны Расіі супраць Украіны. З'явіліся новыя часта вельмі грубыя, недыпламатычныя і скандальныя дзеянні адміністрацыі ЗША, накіраваныя па разуменні Трампа на ўсталяванне міру паміж дзвюма краінамі. І ўсё гэта вядома прапаганда чакала, усе мы чакалі нейкіх змен, але і прапаганда ў сваіх самых лепшых, самых салодкіх снах не магла ўявіць сабе, што дзеянні Трампа будуць менавіта такімі. Яны будуць накіраваныя не на прымус Пуціна да міру, а на залагоджванне яго і змушэнне да міру якраз Украіны, гэта значыць ахвяры, у якой, як увогуле правільна сказаў Трамп, мала карт і на які па нашым разуменні наадварот трэба дапамагаць, але Трамп робіць усё наадварот. Па яго разуменню мір гэта калі слабы прайграў, моцны перамог і ніхто не страляе.
Вы нават вынеслі ў назву агляду, цытату прапагандыста Гігіна, што «Расія і ЗША апынуліся ў адной лодцы». Наколькі беларускай прапагандзе камфортна ў адной лодцы з амерыканцамі? Вельмі шмат гадоў ЗША былі для іх галоўным ворагам.
— Так, гэта разрыў шаблону, гэта выбух мозгу для прапагандыстаў. Я вам павінен сказаць, што расійская прапаганда таксама ў шоку ад таго, што адбываецца. Скабеева ў сваёй праграме «60 хвілін» кажа, што мы такога і ўявіць не маглі, нам усё вельмі падабаецца што робіць Трамп і вось мы ўжо бачым са боку пуцінскага рэжыму нейкія падлашчванні са Злучанымі Штатамі, толькі што адбылася, як вы ведаеце, гутарка паміж Трампам і Пуціным, у якім яны дамовіліся аж гуляць у хакей разам. Так, ім незразумела, што адбываецца, але ў цэлым, вядома, прапаганда ў захапленні, яна не чакала такога развароту ЗША, як сказаў адзін з прапагандыстаў, настаў час дзяліць пасляваенны мір з Вашынгтонам.
Лукашэнка раней імкнуўся балансаваць паміж Захадам І Масквой. Ці з прыходам Трамп ён хоча вярнуцца да гэтай мадэлі, ці ў прапагандзе бачны гэты асобны шлях, які ў Краміл не любілі?
— Ёсць такі нюанс, беларуская прапаганда і сам Лукашэнка лічаць, што з прыходам Трампа да ўлады пазіцыі Беларусі на міжнароднай арэне ўзмацніліся. Вядома, што яны дзейнічаюць і кажуць, зыходзячы з саюза з Расіяй: калі Расіі добра, то і Беларусі добра, калі і Расіі дрэнна, то і Беларусі таксама. Яшчэ яны пачалі больш настойваць на правядзенні мірных перамоў і на тым, каб Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам гэтых размоў. Лукашэнка ды прапагандысты настойваюць, каб мірныя перамовы адбываліся на беларускай тэрыторыі, як гэта было раней. Пакуль для Трампа Пуцін бачыцца як паўнавартасны ўдзельнік перамоў, гэтак жа, як Украіна, гэта проста два бакі, якіх трэба пасадзіць за адзін слуп. Такога ж стаўлення хацеў бы і Лукашэнка. Каб ніхто не загдваў, што ён саўдзельнік вайны, што Беларусь дала Расіі сваю тэрыторыю, сваю ваенную інфраструктуру для першага ўдару па Украіне ў 2022 годзе. Цяпер ніхто ўжо не кажа, што Лукашэнка саўдзельнік і што ў краіне пануе злачынны рэжым, аўтарытарны рэжым.
У Вашым аглядзе вельмі шмат інфармацыі, вельмі шмат цытат з афіцыйных лукашэнкаўскіх выданняў, тэлеграм-каналаў. Ці вы глядзелі каментары аўдыторыі, чытачоў гэтых СМІ. Што яны пішуць пра «адну лодку», якая рэакцыя публікі?
— Так, мы вядома глядзім каментары, але не заўсёды, і тут трэба заўважыць, што аўдыторыя ў беларускіх прапагандысцкіх каналаў, вядома, не такая вялікая, як у расійскіх, у расійскіх вымяраецца мільёнамі, у беларускіх каналаў вымяраецца, ну ў Тэлеграме гэта тысячы, максімум дзясяткі тысяч у якіх-небудзь «Жолтых слівов», больш толькі ў тэлеканалаў? Наогул трэба заўважыць, што беларуская аўдыторыя значна больш скептычна ставіцца да прапагандысцкіх наратываў, чым расійская, і наогул беларускае грамадства значна больш кансалідавана, яно супраць вайны, менавіта таму Лукашэнка не пачынае вайну, не ўваходзіць у вайну, дакладней, беларуская армія не ўваходзіць ва Украіну, Мы бачым, што людзі пішуць, што ў цэлым гэта не наша вайна, мы тут ні пры чым, што гэта Расія напала на Украіну, украінцы гэта нашы браты, і нічога з гэтым не зрабіць, занадта цесныя адносіны суседскія паміж Беларуссю і Украінай, сямейныя адносіны, роднасныя адносіны, суседскія адносіны, і нічога з гэтым Лукашэнка вядома зрабіць не можа, ён не можа ўзяць проста напасці на Украіну.
Размаўляў Юры Ліхтарові