Легітымных выбараў у Беларусі не было з 1996 году, нагадвае Павал Усаў. Лукашэнка не з’яўляўся легітымным прэзідэнтам, ён узурпаваў уладу, што працягвае рабіць і зараз.
Ці Лукашэнка нешта стараўся прадэманстраваць, прызначаючы інаўгурацыі на 25 сакавіка, на Дзень Волі. І якім быў галоўны наратыў яго прамовы?
- Думаю, дата была выбраная наўмысна, каб паказаць сваю сімвалічную перавагу над прыхільнікамі перамен, і асабліва над прыхільнікамі нацыянальнага адраджэння. Гэта спроба скарыстаць містычную энергію гэтага свята, у якую верыць Лукашэнка. І такім чынам засведчыць сваю палітычную моц на сімвалічным узроўні. На шчасце, ён не выкарыстаў гэтую дату цалкам. У яго прамове не было аднясенняў да даты. Хоць ён мог у прамову ўключыць элементы аднясення да дзяржаўнасці, што ён працягвае яе ўмацоўваць і г.д., але ён не адыйшоў ад сваёй прасавецкасці і прарасійскасці. Але магчыма ён пабаяўся, што гэта будзе выкарыстана супраць яго.
Агульна ў прамове не было нічога лёсавызначальнага. Гэта быў ідэалагічны выступ, дзе ён казаў пра місію і абавязкі, пра тых, хто намагаецца гэта знішчыць. Яна нічым не адрознівалася ад іншых прамоваў Лукашэнкі, - гаворыць палітолаг Павал Усаў.
Поўны каментар – у далучаным гукавым файле.
ав