Беларуская Служба

Павал Усаў: Расіяне зацікаўленыя, каб выкарыстоўваць беларускую агентурную сетку ў Літве і Польшчы

16.04.2025 16:37
Кіраўнік службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін прыбыў з працоўным візітам у Мінск, дзе сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Расіяне зацікаўленыя, каб выкарыстоўваць беларускую агентурную сетку ў Літве і Польшчы
Павал Усаў.

Асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі пытанні рэгіянальнай бяспекі і ўзаемадзеяння спецслужбаў дзвюх краін. Нарышкін адзначыў, што ў выпадку агрэсіі з боку НАТА супраць Саюзнай дзяржавы першымі пацерпяць Польшча і краіны Балтыі, якія, паводле яго слоў, праяўляюць асаблівую агрэсіўнасць і пастаянна «бразгаюць зброяй».

Палітолаг Павал Усаў кажа, што ў кантэксце апошніх падзей гэта візіт кажа пра многае:

- Прыезд у кантэксце апошніх падзей – паглыбленне інтэграцыі і дамова аб гарантыях бяспекі, агрэсіўная рыторыка Лукашэнкі ў адрас Захаду, будова інфраструктуры для тактычнай ядзернай зброі - пра многае сведчыць. Першае, гэта інтэграцыя ў сферы бяспекі і працы паміж службамі, стварэнне агульнай сістэмы бяспекі, каардынацыя дзейнасці. Другое, выкарыстанне агентурных сетак Лукашэнкі за межамі краіны для мэт расійскіх спецслужб. Відавочна, што расіяне зацікаўленыя, каб выкарыстоўваць беларускую агентурную сетку ў Літве і Польшчы. З гэтым звязаныя правакацыйныя заявы. Нарышкін падкрэсліў, што ў выпадку канфрантацыі з НАТА, першыя ўдары будуць нанесеныя па Літве і Польшчы, якія, паводле яго, з’яўляюцца правакатамі на межах. Акрамя таго, беларускія мігранты – гэта заўсёды добры рэсурс для спецслужб у рэалізацыі гібрыдных аперацый. І мы назіраем актывізацыю лукашэнкаўскіх спецслужб, скіраваных не толькі на дыскрэдытацыю апазіцыі, а хутчэй скіраваную на збор інфармацыі. І расіяне, я лічу, займаюць у гэтым не апошнюю ролю.

Поўны каментар -  у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка