Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што зняволеныя па палітычных матывах беларусы двойчы сталі закладнікамі тупіковай сітуацыі.
- Пытанне вызвалення палітвязняў складанае, але з іншага боку ёсць механізмы, якія маглі б дапамагчы выратаваць людзей. Гаворка нават не пра вызваленне, а ратаванне людзей, якіх ператварылі ў жывы тавар у руках Лукашэнкі. Аднак сітуацыя апошніх гадоў ускладняецца некалькімі фактамі. Лукашэнка не мае поля для манеўру, які ён меў пасля 2006 і 2010 году. Раней ён, гандлюючы палітвязнямі, паспяхова наладжваў стасункі з Захадам. Цяпер такой магчымасці няма. Нават, калі б ён вызваліў усіх палітычных вязняў, гэта наўрад ці змяніла геапалітычную залежнасць ад Расіі. Таму ў гэтым пытанні Лукашэнка нават не спяшаецца. Ён выпускае тых, хто ў цяжкім стане, але рэгулярна адбываюцца новыя арышты. Другі момант: сам Захад не спяшаецца адбудоўваць адносіны з Лукашэнкам. 2020 год стварыў крытычную інфармацыю, бо былі смерці ўдзельнікаў пратэстаў, чаго не было ні ў 2006, ні ў 2010 годзе. Усё ўскладніла тое, што краіна была ўцягнутая ў вайну. Таму вызваленне палітвязняў не зменіць падыходу Захада. У сувязі з гэтым, я вымушаны выкарыстаць такія словы, каштоўнасць вязняў, як тавару, не мае ніякага значэння ні для Захаду, ні для Лукашэнкі. Па сутнасці, палітвязні двойчы сталі закладнікамі тупіковай сітуацыі. Ніхто не збіраецца іх выцягваць пры дапамозе гэтак званага гандлю. А іншых рэсурсаў на сённяшні дзень няма.
У далучаным гукавым файле слухайце поўны каментар Паўла Усава. Таксама пра дзве асноўныя прычына, чаму ў Беларусі паявіўся дэфіцыт харчовых тавараў.
слухайце аўдыё
ав