Беларуская Служба

Павал Усаў пра адсутнасць пашпартоў у вывезеных палітвязняў: Межы дамоўленасцей былі вельмі маленькія

17.12.2025 17:35
Большасць вывезеных ва Украіну палітычных вязняў накіроўваюцца ў Польшчу, каля 20 чалавек збіраюцца ехаць далей у Літву. Частка з іх (дакладная колькасць невядомая) высланая з краіны без пашпартоў.
Аўдыё
  • Павал Усаў пра адсутнасць пашпартоў у вывезеных палітвязняў: Межы дамоўленасцей былі вельмі маленькія
Павал Усаў.

Чаму амерыканцы, дамаўляючыся пра вызваленне палітвязняў, не паклапаціліся аб тым, каб людзей, калі і выкінулі з краіны, то зрабілі гэта з пашпартамі? Пытаемся пра гэта ў палітолага Паўла Усава.

- Межы дамоўленасцей былі вельмі маленькія. Амерыканцы ніяк не маглі ўмешвацца ў працэдуры, як і ў пытанне, куды вывезуць зняволеных. Пачаткова чакалася, што іх вывезуць у Літву, а потым, па сутнасці ноччу, улады вырашылі памяняць маршрут. Думаю, гэтае пытанне было не ў кампетэнцыі амерыканцаў. Думаю, яны нават не хацелі выстаўляць дадатковыя ўмовы. Для іх праграма максімум – вызваленне палітычных вязняў. Яны была асноўнай і прыярытэтнай, яны гэтага дасягнулі.

Калі казаць пра дакументы, то тут задача апазіцыйных структур, якія разумеюць, якія працэсы адбываюцца. Сістэма павінна была быць даўно адпрацаваная, сыходзячы з таго, як выкінулі першую групу людзей. Тым не менш, мы бачым, што ні ў Літве, ні ў Польшчы ўлады і апазіцыйныя структуры не падрыхтаваныя.

У далучаным гукавым файле слухайце поўны каментар Паўла Усава аб спрэчных выказваннях палітычных актараў 2020 года.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка