Беларуская Служба

Ва Украіны з’явіліся самалёты-разведчыкі

24.03.2026 18:09
Кіеў атрымаў іх ад Стакгольма ў рамках пакета ваеннай дапамогі.
      Saab 340 AEW
Самалёт дальняга радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання Saab 340 AEW ВПС Польшчыкрыніца: канцэрн Saab

На днях у сеціве было апублікаванае відэа з Украіны, на якім бачны самалёт з характэрным радарным шчытом на фюзеляжы. Гэта доказ таго, што самалёты Erieye Saab 340 AEW&C ужо працуюць над Украінай, паведамляе партал Forsal.

Стакгольм перадаў Украіне два самалёты Saab 340 AEW&C у рамках пакета ваеннай дапамогі ў памеры 1 млрд 250 млн долараў, абвешчанага ў маі 2024 года.

Тады паведамлялася, што падрыхтоўка экіпажаў і тэхнічнага персаналу, а таксама наземнай інфраструктуры для новага самалёта зойме каля года.

Ва Узброеных сіл Швецыі былі два такія самалёты і, як мяркуецца, менавіта яны былі перададзеныя Кіеву. Акрамя Украіны, па два самалёты дальняга радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання шведскай вытворчасці знаходзяцца на ўзбраенні Тайланда і Польшчы. Паветраныя машыны, якія закупіла Варшава, раней неслі службу ва ўзброеных сілах Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Saab 340 AEW&C — гэта распрацоўка канца 1990-х гадоў. Тым не менш, гэта значная дапамога для Украіны, у якой раней не было самалётаў ранняга радыёлакацыйнага выяўлення.

Аснова самалёта — радар Saab Erieye. Ён можа выяўляць паветраныя і марскія цэлі на адлегласці да 450 км пры вышыні палёту каля 6 км. Самалёт можа адначасова адсочваць да 1 тыс. паветраных і да 500 наземных цэляў.

Экіпаж складаецца з пяці чалавек: двух пілотаў і трох афіцэраў, якія займаюцца выяўленнем.

Разведдадзеныя маюць вялікае значэнне, таму што ўкраінская СПА ў вялікай ступені базуецца на самалётах, у тым ліку на заходніх Mirage 2000 і F-16.
Самалёты ранняга папярэджання маюць вырашальнае значэнне ў сучасных узброеных канфліктах. І таму з пачатку вайны Украіна старалася знішчыць расійскія А-50.

Да лютага 2022 года Расія мела прыблізна 9-10 самалётаў-разведчыкаў А-50. Аднак хутка яна некалькі страціла, у тым ліку ў аперацыі «Павуцінне» і падчас атакі дронаў на аэрадром «Мачулішчы» пад Мінскам. Паводле ацэнак, актуальна ў Расіі максімум пяць А-50.

вс