Беларуская Служба

Лукашэнка спрабуе замацавацца ў якасці пасярэдніка паміж Трампам і Кім Чэн Ынам – СМІ

29.03.2026 06:03
Візіт беларускага дыктатара ў Пхеньян з’яўляецца яго разлікам на паляпшэнне адносін з ЗША.
              Interia.
Візіт беларускага дыктатара ў Пхеньян з’яўляецца яго разлікам на паляпшэнне адносін з ЗША – Interia.PAP/EPA/RUSSIAN FOREIGN MINISTRY PRESS SERVICE HANDOUT

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Пхеньян можа мець двайное дно, піша польскі партал Interia. Паводле аналітыкаў, беларускі дыктатар спрабуе замацавацца ў якасці пасярэдніка паміж Паўночнай Карэяй і Злучанымі Штатамі. І гэта патэнцыйна можа паўплываць на яго адносіны з Вашынгтонам.

Лукашэнку сустрэлі ў Пхеньяне пампезна. «Паўночная Карэя жыццёва зацікаўленая ў імпарце прадуктаў харчавання з-за становішча, у якім знаходзіцца. Гэта відавочная сфера супрацоўніцтва, але ці з'яўляецца яна найважнейшай? Палітычны кантэкст значна важнейшы», — кажа Оскар Пятрэвіч, спецыяліст па карэйскіх і японскіх пытаннях у Польскім інстытуце міжнародных спраў.

У сакавіку ЗША знялі некаторыя санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі. Гэтыя абмежаванні закранулі банкі і вытворцаў угнаенняў. У рамках перамоваў Лукашэнка вызваліў 250 палітычных зняволеных.

— Кіму значна больш выгаднае супрацоўніцтва з Кітаем і Расіяй, чым перамовы з Дональдам Трампам. Але для Паўночнай Карэі Беларусь магла б стаць сувязным звяном. Гэта здагадкі, але варта згадаць пра тое, што Лукашэнка неаднаразова спрабаваў увайсці ў ролю пасярэдніка. Для прыкладу, мінскі фармат па ўкраінскіх перамовах быў ініцыятывай Беларусі, — звяртае ўвагу Пятрэвіч.

Імкненне Лукашэнкі стаць пасярэднікам паміж Вашынгтонам і Пхеньянам — гэта не палітычныя фантазіі, тым больш, што ЗША разглядаюць магчымасць запрашэння беларускага дыктатара ў Вашынгтон. Пра гэта заявіў Джон Коўл, пасланнік прэзідэнта ЗША, у інтэрвʼю Financial Times.

Паводле аналітыка, Лукашэнка спрабуе задобрыць Тампа, спаслаўшыся на яго кантакты з Кімам, і запрапанаваць ролю пасярэдніка паміж ЗША і КНДР, зазначае партал Interia.

вс