Беларуская Служба

Натаўскія танкі на мяжы з Беларуссю. Нямецкая бранятанкавая брыгада на вучэннях у Літве

16.06.2026 07:11
Прысутнасць нямецкіх войскаў у Літве — частка больш шырокай стратэгіі ўмацавання рэгіянальнай бяспекі ў рамках НАТА.
 45-       .
Тэхніка 45-й бранятанкавай брыгады Бундэсвера на вучэннях у Літве. Крыніца: facebook.com/Panzerbrigade45

«Натаўскія танкі на мяжы з Беларуссю», — артыкул пад такім загалоўкам публікуе польскі партал Forsal. 45-я бранятанкавая брыгада Бундэсвера пачала вучэнні на палігоне Падбрадзе ў Літве. У іх удзельнічаюць каля 2 тыс. 900 салдат і афіцэраў, у тым ліку 2 тыс. 300 нямецкіх, і амаль 800 адзінак тэхнікі з васьмі краін НАТА. Гэта першыя буйныя вучэнні нямецкай брыгады, якая дыслакуецца за мяжой на пастаяннай аснове.

Вучэнні праходзяць на літоўскім палігоне, размешчаным прыкладна за 15 км ад мяжы з Беларуссю.

Нямецкая армія разгарнула на манеўрах свае перадавыя тэхналогіі, выкарыстоўваючы больш за 300 беспілотных лятальных апаратаў. Ключавую ролю ў аперацыях на палігоне таксама адыгрываюць сучасныя танкі Leopard і баявыя машыны пяхоты Puma. Камандзір нямецкай брыгады, брыгадны генерал Крыстаф Губер сказаў, што вопыт вайны ва Украіне непасрэдна ўплывае на тое, як праходзяць вучэнні.

— Мы, вядома, вучымся на тым, што бачым ва Украіне, – сказаў Губер.

Нямецкі генерал падкрэсліў, што мэта вучэнняў  прапрацоўка войскам сучасных выклікаў на полі бою, а не сцэнароў, знаёмых з папярэдніх канфліктаў.

Разгортванне 45-й бранятанкавай брыгады ў Літве  гэта вынік рашэння ўрада ў Берліне, які такім чынам адрэагаваў на агрэсіўныя дзеянні Расіі ў рэгіёне.

Брыгада была сфармаваная 1 красавіка 2025 года і перакінутая ў Літву. Гэта першае буйное тактычнае фармаванне Бундэсвера, якое дыслакуецца па-за межамі Германіі. Чакаецца, што брыгада дасягне поўнай аператыўнай гатоўнасці да 2027 года. Тады яна будзе налічваць каля 4 тыс. 800 салдат і афіцэраў ды 200 грамадзянскіх супрацоўнікаў. Прысутнасць нямецкіх войскаў у Літве  частка больш шырокай стратэгіі ўмацавання рэгіянальнай бяспекі ў рамках НАТА.

вс