Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пастаянныя базы ЗША ў Польшчы «на адлегласці выцягнутай рукі» 

03.09.2026 13:13
Пра гэта заявіў кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі пры прэзідэнце Польшчы Марцін Пшыдач.
Ілюстрацыя shutterstock.com/Bumble Dee

Польшча можа дамагчыся стварэння пастаянных амерыканскіх вайсковых баз на сваёй тэрыторыі, аднак для гэтага ўрад павінен больш актыўна супрацоўнічаць з прэзідэнцкім цэнтрам улады. Пра гэта заявіў кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі пры прэзідэнце Польшчы Марцін Пшыдач у інтэрв’ю газеце Rzeczpospolita.

Пшыдач каментаваў амерыканскі перагляд размяшчэння войскаў за мяжой — Global Force Posture Review. Паводле яго, вынікі гэтай працы, верагодна, будуць прадстаўлены восенню, і дакумент можа прадугледжваць скарачэнне амерыканскай ваеннай прысутнасці ў Еўропе. Варшава, аднак, павінна зрабіць усё, каб гэтага не адбылося ў Польшчы.

— Наша задача — зрабіць так, каб у Польшчы гэтага не адбылося, а наадварот, — падкрэсліў палітык, нагадаўшы, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нядаўна абвясціў пра адпраўку ў Польшчу яшчэ некалькіх тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.

Пры гэтым Пшыдач лічыць, што супрацоўніцтва ўрада з прэзідэнтам Каралям Наўроцкім можа дазволіць не толькі захаваць цяперашнюю прысутнасць ЗША, але і змяніць яе статус. Цяпер значная частка амерыканскіх войскаў знаходзіцца ў Польшчы ў рэжыме пастаяннай ратацыі.

— Пастаянныя базы значна больш стрымліваюць Расію. Я абсалютна ўпэўнены, што стварэнне пастаянных баз у Польшчы — на адлегласці выцягнутай рукі, трэба толькі актыўна дзейнічаць, — заявіў  Пшчыдач.

Палітык таксама раскрытыкаваў працу Міністэрства замежных спраў і Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы, заявіўшы, што яны цяпер дзейнічаюць у гэтым пытанні недастаткова інтэнсіўна.

эж