Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Спрэчны крок ЗША — прапанова для Расіі

18.09.2026 15:34
Злучаныя Штаты Амерыкі прапанавалі Расіі эканамічныя пагадненні, не выстаўляючы ўмовы спынення вайны ва Украіне.
    ,     ,             5  2026 .
Уладзімір Пуцін вітае Джарэда Кушнера, зяця прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, і спецыяльнага пасланніка ЗША Стыва Уіткофа падчас сустрэчы ў Крамлі ў Маскве 5 верасня 2026 г.REUTERS/Sputnik/Gavriil Grigorov

Злучаныя Штаты Амерыкі прапанавалі Расіі эканамічныя пагадненні, не выстаўляючы ўмовы спынення вайны ва Украіне, паведамляе New York Times са спасылкай на ананімныя крыніцы, пра што паведамляе партал money.pl.

У той жа час, некалькі дзён таму, Кангрэс прыняў закон, які дазволіць прэзідэнту ЗША ўзмацніць санкцыі супраць краін, якія гандлююць нафтай і газам з Расіяй — гаворка ідзе пра тарыфы ў памеры 100%.

Ужо раней Вашынгтон гаварыў пра аднаўленне эканамічных адносін аднак пры ўмове спынення баявых дзеянняў ва Украіне. Амерыканскі чыноўнік, знаёмы з перамовамі, заявіў New York Times, што эканамічныя пагадненні з Расіяй, незалежна ад сітуацыі ва Украіне, прадэманструюць гатоўнасць ЗША «перазагрузіць» адносіны з Расіяй.

Чыноўнік адміністрацыі ЗША растлумачыў, што дадатковыя эканамічныя стымулы могуць заахвоціць расійскія эліты дамагацца міру. Паводле яго слоў, эканамічныя прапановы павінны пераканаць антыамерыканскіх «ястрабаў» вакол Уладзіміра Пуціна, што Дональд Трамп сапраўды шукае новых рамак для адносін з Расіяй.

яс