Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча ставіць мэту - стварыць адну з наймацнейшых арміяў у Еўропе

20.10.2026 17:02
Польшча перажывае найвялікшую ў сваёй гісторыі ваенную трансфармацыю і мадэрнізацыю. Урад выдзяляе рэкордныя рэсурсы на абарону.
Аўдыё
  • Польшча стварае адну з наймацнейшых арміяў у Еўропе
  ,  ,      Gladius
Вучэнні з удзелам, сярод іншага, беспілотнай баявой і назіральнай сістэмы Gladius на палігоне ВежбінTomasz Waszczuk/PAP

Асноўным маторам мадэрнізацыі Войска Польскага стала расійская агрэсія супраць Украіны. Польскія палітыкі ды эксперты сёлета ня раз заяўлялі, што Расія актывізуе ўдары па Украіне, ды рыхтуецца да атакі на рэшту Еўропы. Віцэ-прэм'ер і міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш нядаўна казаў пра растучую пагрозу, якую ўяўляюць рэактыўныя беспілотнікі, якія расіяне ўсё часцей выкарыстоўваюць для атак на ўкраінскія гарады. Польскі міністр адзначыў, што памежныя пераходы, у тым ліку з Польшчай, сталі мішэнямі для расійскіх беспілотнікаў.

У такой сітуацыі польскі ўрад праводзіць палітыку трансфармацыі абарончага сектару, якая палягае на адаптацыі заканадаўства, разбудове інфраструктуры ды пераўзбраенні арміі. У заканадаўчай сферы, Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы актыўна рыхтуе Закон аб ваенным часе, які будзе прадстаўлены на разгляд у парламент у бліжэйшыя тыдні. Новыя правілы прызначаныя для аптымізацыі кіравання абаронай краіны, паскарэння разгортвання войскаў і адаптацыі працэдур да сучасных пагроз: гібрыдных, кібер- і дэзынфармацыйных. Законапраект прадугледжвае спалучэнне Плана рэагавання абароны Польшчы з Сістэмай рэагавання НАТА, а таксама падрыхтоўку абароннай інфраструктуры. Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што новыя правілы ў першую чаргу прызначаны для каардынацыі дзеянняў у выпадку вайны.

— Свабода незалежнасць, суверэнітэт, дэмакратыя не абароняць самі сябе. Яны бароняцца толькі сілай арміі, саюзаў і грамадства. Вось чаму важна працягваць інвеставаць у сферу абароны. Еўропа павінна рабіць больш, не для таго, каб замяніць Амерыку. Мы хочам хаўрусу са Злучанымі Штатамі: трывалага і прадказальнага саюзу. Саюзу не толькі ў галіне абмену інфармацыяй або ваенных магчымасцяў, але і ў зброевай прамысловасці. Я лічу, што стратэгія НАТА 3.0 павінна рабіць акцэнт на разбудове зброевай прамысловасці.

Другім напрамкам мадэрнізацыі абароны ў Польшчы стала пашырэнне структур. Праграма развіцця Узброеных сіл на 2025–2039 гады прадугледжвае мэтавае павелічэнне колькасці польскай арміі. Так на днях міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы заявіла пра павелічэнне ваеннай прысутнасці і разгортванні дадатковых падраздзяленняў ракет «Patriot» у Люблінскім ваяводстве. Ваенныя падраздзяленні будуць размешчаны, сярод іншага, у Панятове і Білгораі. Таксама сістэмы «Patriot» будуць размешчаны паблізу аэрапорту Любліна ў звязку з тым, што «колькасць паветраных аперацый над Украінай павялічылася больш чым у 15 разоў», патлумачыў міністр. Апроч таго міністэрства абароны надало статус ключавых інвестыцый кампаніям Польскай групы ўзбраенняў (у тым ліку Mesko, PIT-Radwar, Nitro-Chem), што паскарае працэсы запуску новай вытворчасці і вырабу ўзбраення.

— Перанос вытворчых ліній і сэрвісных абʼектаў у Еўропу, напрыклад, для ракет Patriot, ракет Patriot і сістэм Patriot, мае вырашальнае значэнне для незалежнасці як Злучаных Штатаў, так і Еўропы. Аналагічна, мы не можам закрыцца для абсталявання з-за межаў Еўрапейскага Саюзу, калі яно крытычна неабходна. Якія крытычныя магчымасці павінна набыць кожная армія сёння? Гэта далёкабойныя, дакладныя, недарагія сістэмы.

Трэцім напрамкаў з’яўляецца выраб беспілотнікаў і сістэмы барацьбы з дронамі. У 2026 годзе выдаткі на беспілотнікі павялічыліся прыблізна да 25 мільярдаў злотых, і Міністэрства нацыянальнай абароны абвясціла аб стварэнні так званага «Дронавага легіёну» з удзелам цывільных аператараў. Ён прызначаны для аператараў беспілотнікаў, якія жадаюць падтрымліваць ваенныя аперацыі ў выпадку крызісу, распавёў міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

— Важны сегмент – гэта беспілотнікі і сістэмы барацьбы з беспілотнікамі. Пасля рэактыўных беспілотнікаў гэта таксама патрабуе далейшых інвестыцый у новыя сегменты абароннай прамысловасці. І штучны інтэлект, без якога няма кіравання на сучасным полі бою, але і ў арганізацыйных сістэмах усіх арміяў.

Баевыя беспілотныкі ды антыдронавыя сістэмы – гэта адзін з важных напрамкаў мадэрнізацыі арміі ў Польшчы, зазначае аналітык парталу «Defance 24» Барталамей Выпартовіч.

— Польшча, як і краіны-чальцы НАТА, надае ўсё большую ўвагу супрацьдзеянню розным тыпам беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА). Незалежна ад таго, гаворым мы пра турбарэактыўныя ці поршневыя БПЛА, рашэнні распрацоўваюцца тут, як у Польшчы, так і ў іншых краінах. У нас ёсць эфектыўныя метады для гэтага. Што тычыцца меншых БПЛА, у Польшчы ўведзена ў эксплуатацыю сістэма SAN, якая будзе распрацавана і пабудавана спецыяльна для супрацьдзеяння, сярод іншага, меншым БПЛА. Сярод іншага, у нас ёсць беспілотнікі-перахопнікі Merops і гарматы, здольныя збіваць гэтыя тыпы беспілотнікаў. У нас таксама ёсць уласныя беспілотнікі і канцэпцыі беспілотнікаў. Не тое каб у Польшчы не было беспілотнікаў, бо іх у яе вельмі шмат. Многія з гэтых беспілотнікаў стаяць на ўзбраенні ўкраінскай арміі і выкарыстоўваюцца для ўдараў, у тым ліку на вялікія адлегласці. Узгадаем некалькі польскіх кампаній, такіх як Flyfocus і WB Electronics. У рэшце, беспілотнікі, такія як WarMade і FlyEye, вельмі часта выкарыстоўваюцца ўкраінскім бокам. Адзінага, што ў Польшчы цяпер не хапае, перш за ўсё, – праграмнага забеспячэння па выяўленні беспілотнікаў і праграмных магчымасцяў, якія высока развітыя ва Украіне.

Адным з напрамкаў далейшага развіцця абароннага сектару польскі ўрад бачыць удзел у еўрапейскіх ды міжнародных праектах звязаных з арміяй. Пра гэта таксама казаў міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

— Нельга закрываць сябе дадатковыя магчымасці, ствараючы сумесныя польска-амерыканскія і еўрапейска-амерыканскія прадпрыемствы, якія таксама змогуць карыстацца еўрапейскімі сродкамі. Гэтая дыскусія працягваецца сёння ў Еўрапейскім Саюзе. Я таксама хацеў бы заклікаць міністраў фінансаў і бюджэтнага камісара Еўрапейскага Саюзу, каб пры складанні бюджэту Еўрапейскага Саюзу на наступныя гады былі даступныя не толькі крэдыты на ўзбраенне ад Еўрапейскага Саюза, але і гранты. Бюджэт ЕС павінен змяніцца і прызнаць бягучую пагрозу, якую ўяўляе Расійская Федэрацыя для бяспекі і міру кожнай дзяржавы-чальцы Еўрасаюзу. Альбо мы рэалізуем гэта сёння, альбо мы тэрмінова зноў кампенсуем страчаны час. Мы не хочам марнаваць час.

Апошнія прыклады такой супрацы – гэта вытворчасць карэйскіх танкаў K2 у Польшчы, сэрвісныя цэнтры для амерыканскіх знішчальнікаў F-35A і верталётаў AH-64D Apache, а таксама інвестыцыі ў выраб ракет для сістэмы Patriot) і ў спадарожнікі назірання (ICEYE SAR).

Юры Ліхтаровіч