Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мова для бізнесу: як у Варшаве студэнты стварылі падручнік па беларускай мове

26.10.2026 16:03
Падручнік выйшаў у год  70-годдзя Кафедры — як сведчанне таго, што беларуская мова развіваецца і ў міжнароднай акадэмічнай прасторы.
Аўдыё
  • Мова для бізнесу: як у Варшаве студэнты стварылі падручнік па беларускай мове
         (Radosław Kaleta),        .
Намеснік дэкана факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Радослаў Калета (Radosław Kaleta), суаўтаркі падручніка — Вікторыя Яфімава і Вольга Хвоін. Фота: Беларуская служба, Польскага радыё

Як весці справы па-беларуску і ўпэўнена карыстацца эканамічнай лексікай? На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выйшаў падручнік «Беларуская мова ў бізнесе». Яго стварылі пяцёра магістрантаў пад рэдакцыяй кандыдаткі філалагічных навук Вольгі Трацяк.

Выданне адрасаванае тым, хто ўжо добра валодае беларускай мовай. У ім дзесяць тэм з актуальнай эканамічнай лексікай, моўнымі правіламі, разборам складаных выпадкаў і практыкаваннямі для дзелавых сітуацый. Атрымаць падручнік можна будзе з 2 лістапада на Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Падручнік выйшаў у год  70-годдзя Кафедры — як сведчанне таго, што беларуская мова развіваецца і ў міжнароднай акадэмічнай прасторы.

Ідэя ўзнікла ў кастрычніку 2024 года. На курс «Беларуская мова ў бізнесе» прыйшлі дарослыя студэнты з папярэдняй вышэйшай адукацыяй і прафесійным досведам. Сярод іх былі філолагі і журналісты. Звыклы фармат заняткаў выкладчыца вырашыла пераасэнсаваць.

— Беларуская мова ў гэтых людзей была на вельмі высокім узроўні. Я падумала, што такая група здараецца нячаста, і прапанавала дыдактычны эксперымент: мы будзем не проста вывучаць беларускую мову ў бізнесе традыцыйным метадам, а створым падручнік. На той час мы яшчэ думалі пра дапаможнік. Прапанова была прынятая з вялікім энтузіязмам, — згадвае Вольга Трацяк.

Праца грунтавалася на методыцы «перакуленага класа»: студэнты самастойна рыхтавалі матэрыялы, а на сустрэчах разам іх абмяркоўвалі. Спачатку вучыліся складаць заданні для навучання практычнай мове, пасля размеркавалі тэмы. Кожны двойчы выступіў аўтарам, рэдактарам і рэцэнзентам.

— Мы падышлі да гэтага шматпланава: і распрацоўка дыдактычных матэрыялаў, і самастойнае вывучэнне новых слоў ды выразаў, і праца ў калектыве. Гэта быў велізарны выклік для ўсіх нас. Прадмет доўжыўся толькі адзін семестр, а над падручнікам мы працавалі два гады. Нават калі заняткі скончыліся, працягвалі сустракацца анлайн, абмяркоўваць і дапрацоўваць матэрыялы. Мяне натхняла сама супраца з маімі суаўтарамі, — распавядае Вольга Трацяк.

Выданне атрымала фінансавую падтрымку Міністэрства адукацыі Польшчы. Яго падрыхтавалі Генрык Душыньскі-Карабаш, Станіслаў Раманчук, Вольга Хвоін, Дзяніс Шлыкаў і Вікторыя Яфімава пад рэдакцыяй нашай суразмоўцы.

Для выклдачыцы эксперымент звязаны і з шырэйшым выклікам: як зацікавіць новае пакаленне студэнтаў і ўтрымаць яго ўвагу на паўтарагадзінных занятках. Стварэнне ўласнага навучальнага матэрыялу стала адным з адказаў. Аднак яго каштоўнасць не абмяжоўваецца аўдыторыяй, дзе ён нарадзіўся.

 — Мы спадзяёмся, што гэта толькі пачатак: ёсць ідэі і для наступных тэм. Мы сабралі найбольш універсальныя тэмы эканамічнай лексікі, патрэбнай у бізнесе. Магчыма, пазней падручнік запатрабуе пашырэння. Але я лічу, што ён можа быць запатрабаваны і ў Беларусі, і ў іншых краінах свету, дзе вывучаюць беларускую мову, — пераканананая філолаг. 

слухайце аўдыёфайл!

эж

Праф. Радослаў Калета: Acta Albaruthenica — акно з Польшчы ў Беларусь

02.04.2026 16:01
Галоўны рэдактар часопіса кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта запрашае вучоных з усяго свету публікаваць тут свае працы.

«Чалавек рэнесанснага тыпу». Да стагоддзя айца Аляксандра Надсана

21.10.2026 16:38
Сёння значэнне працы айца Аляксандра стала зноў асабліва адчувальным для навукоўцаў, вымушаных пакінуць Беларусь.

«Беларусы» Карскага і «Песні-жальбы» Коласа. Унікальныя беларускія скарбы можна пабачыць у бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта

24.10.2026 08:02
Цікавую частку гістарчынага кнігадруку, які захоўваецца ў бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта і звязаны з Беларуссю, прадставілі на выставе 20 кастрычніка.