У выданні Dziennik Gazeta Prawna вялікае інтэрв’ю з міністрам прадпрымальніцтва і тэхналогіі Ядвігай Эмілевіч. Гаворка ідзе між іншым пра экалагічны рух, ці палітычныя партыі правай арыентацыі, кансерватары гатовыя змагацца за экалогію. Як правіла клопат пра экалогію атаясамліваецца з левымі сіламі. Меркаваннем Эмілевіч, адно другому не перашкаджае – быць кансерватарам і чалавекам, для якога важныя пытанні экалогіі. Гэта вынікае, між іншым, з навучання каталіцкага касцёла, сам папа рымскі Францішак заклікае прымаць актыўныя захады супраць кліматычных зменаў.
Журналіст адзначае, што яго суразмоўца прадстаўляе міністэрства, якое перш за ўсё павінна клапаціцца пра бізнес, яго развіццё, а не хвалявацца за траву, дрэвы і паветра. Сапраўды, гэта спроба спалучыць агонь з вадой, – адказвае Эмілевіч. Жорсткая эксплуатацыя навакольнага асяроддзя прынесла краінам Еўропы багацце, але цяпер мы бачым адмоўныя наступствы такой палітыкі – наша асяроддзе пачынае быць вялікай смеццезвалкай, вада ў акіянах поўная пластмасы. З часоў 19-га стагоддзя дзяржавы Еўропы займаліся накапленнем капіталу зусім безадказна, не беручы пад увагу кошты для асяроддзя. І цяпер менавіта заходнія краіны, якія ўзбагаціліся дзякуючы гэтаму, павінны ў найбольшай ступені адказваць за сваю палітыку.
Jakub Pawłowski/пераклад нг