Беларуская Служба

Што агульнага мае будынак Сейма Польшчы і горад Баку

26.10.2019 16:04
Калі Польшча стала незалежнай у 1918 годзе, паўстала вострае пытанне: дзе будуць праходзіць паседжанні парламента.
Sejm RP
Sejm RPArtur Bogacki/ Shutterstock

Нядаўна прайшлі выбары дэпутатаў у польскі парламент і бадай што гэта відаць натхніла тыднёвік «Polityka» зазірнуць у гісторыю варшаўскага будынку, у якім працуе Сейм і Сенат.

Аказваецца, што вельмі доўга польскі парламент не меў свайго пастаяннага адрасу. Засядаў пад голым небам або ў палацах у Пётркаве, Варшаве, Гродне, Торуні і шэрагу іншых населеных пунктаў.

Пасля адраджэння дзяржавы ў 1918 годзе было прынята рашэнне сарваць з традыцыяй вандроўных паседжанняў. Аднак у Варшаве, якая больш за сто гадоў была правінцыйным горадам, не было дастаткова прэзентабельнага і адпаведнага па памерах будынку.

Каралеўскі замак быў даведзены да непрыдатнага стану, разглядаўся будынак Палітэхнічнага універсітэту, але канчаткова было вырашана, што паседжанні Сейму будуць праходзіць у закінутым будынку царскай школы для паненак па вуліцы Вейскай. Паседжанні праводзіліся ў школьнай сталовай. Памяшканне было доўгае і з трагічнай акустыкай. Першы польскі прэм’ер Ігнацы Дашыньскі жартаваў, што дэпутаты маглі б там прагаласаваць за свой смяротны прысуд, не ведаючы, за што галасуюць, настолькі было кепска чутно.

Будынак, у якім сёння праходзяць паседжанні Сейму, спраектаваў Казімеж Скурэвіч, які ў сваёй прафесійнай кар’еры быў між іншым гарадскім архітэктарам Баку. Дарэчы, ярка бачныя ўсходнія інспірацыі, бо звонку зал закончаны спічастым купалам і выглядае як юрта ўсходніх народаў. Інтэр’ер захаваны ў духу антычнага амфітэатру.

Гісторыю будынку па вуліцы Вейскай, у якім з 1918 году праходзяць паседжанні польскага Сейму, апісаў тыднёвік «Polityka».

яс