Дадатковая 13-я пенсія будзе меншай, чым абяцала кіруючая партыя „Права і справядлівасць” на пярэдадні парламенцкіх выбараў у Польшчы.
- Калі мы пераможам на выбарах, то пэнсіянеры і няздольныя да працы па інваліднасці атрымаюць у сакавіку 2020 году 13-тую пенсію, – абяцаў у верасні кіраўнік ураду Матэвуш Маравецкі.
Апазіцыйная „Gazeta Wyborcza” звяртае ўвагу, што „13-я пенсія” ад самага пачатку была выбарчым трукам. Калі б урад выканаў абяцанне, то кожны пенсіянер павінен атрымаць дадатковую пенсію ў такім жа памеры, як атрымлівае кожны месяц. Калі пенсія складае 1800 злотых, то столькі ж павінна быць і ў сакавіку 2020 г. А тым часам урад выплаціў 13-ю пенсію на ўзроўні самай нізкай пенсіі ў Польшчы, то бок 900 злотых чыстымі. І менавіта столькі атрымалі пенсіянеры сёлета ў траўні напярэдадні выбараў у Еўрапейскі парламент. Тагачасная міністарка працы заракалася, што гэта не "выбарачая каўбаса", а выплату прымеркавалі да... дня маці (адзначаецца 26 траўня).
„Gazeta Wyborcza” выказвае боязі, ці ПіС выканае абяцанне наконт дадатковай выплаты для пенсіянераў у сакавіку будучага году, таму што гэтыя выдаткі не занесены ў праект дзяржбюджэту на наступны год, а гэта немалая сума – 10 мільярдаў злотых (2 250 мільярдаў еўра).
яс