Беларуская Служба

«Я лічу прэзідэнта Лукашэнку выбітным палітычным гульцом»

14.01.2020 15:53
Дырэктар Студыума Усходняй Еўропы Варашаўскага ўніверсітэту Ян Маліцкі распавёў нам, як выглядаюць беларуска-расійскія адносіны з перспектывы Варшавы.
Аўдыё
  • Дырэктар Студыума Усходняй Еўропы Варашаўскага ўніверсітэту Ян Маліцкі распавёў нам, як выглядаюць беларуска-расійскія адносіны з перспектывы Варшавы.
Дырэктар Студыума Усходняй Еўропы Варашаўскага ўніверсітэту Ян Маліцкі Foto: SEW UW

Беларуская праблематыка займае значнае месца ў паліталагічных даследаваннях Усходняй Еўропы у Польшчы. Адным з ключавых асяродкаў даследаванняў Беларусі з'яўляецца Студыум Усходняй Еўропы (Studium Europy Wschodniej) Варшаўскага Універсітэту.

Дырэктар гэтай акадэмічнай адзінкі Ян Маліцкі (Jan Malicki) вядомы рупліўца даследаванняў Беларусі распавядае пра месца гэтай краіны ў дзейнасці Студыум Усходняй Еўропы:

- Для Студыум праблематыка Беларусі вельмі блізкая, мы займаемся ёў ужо на працягу доўгага часу. Па-першае, з 2006 года Студыум Усходняй Еўропы вядзе ўрадавую Стыпендыяльную праграму імя Какстуся Каліноўскага. Праграма разлічана для студэнтаў, грамадзянаў Беларусі, якія па палітычных прычынах былі выдаленыя з універсітэтаў або якім па гэтым жа пачынам ускладнялі атрымання вышэйшай адукацыяй.

Таксама мы навучаем мноства студэнтаў з Беларусі, як у рамках магістранцкіх навучальных праграмаў, так і падчас так званых «летніх школаў».Гэта былі першыя два аспекты.

Па-трэцяе, у Студыуме Усходняй Еўропы працуе самая вялікая акадэмічная адзінка, якая займацца выключна вывучэннем Беларусі ды беларусаў – Цэнтр беларускіх даследаванняў. У Польшчы не існуе больш ніводнай падобнай навуковай установы. У Цэнтры беларускіх даследаванняў працуе адзінаццаць навукоўцаў, грамадзянаў Беларусі, якія комплексна вывучаюць гэтую краіну. Варта ўзгадаць, што свайго часу гэтых навукоўцаў, паводле палітычных матываў, звольнілі з Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Польская дзяржава аказала ім дапамогу.

Чацвёртая складвае, гэта тое што акурат у нас, у Цэнтры беларускіх даследаванняў працуе прафесар Андрэй Вардамаці, які кіруе Беларускай аналітычнай майстэрняй. На працягу доўгіх гадоў прафесар Вардамацкі праводзіць рэгулярныя сацыялагічныя даследаванні грамадскай думкі беларусаў. Студыум Усходняй Еўропы штогод выдае адпаведны бюлетэнь з іх вынікамі.

Зараз пачатак 2020 года, завяршыўся год 2019 год і зноўку, як бумеранг вярнулася тэма ці Беларусь ператрывае, ці не ператрывае. У чарговы раз Расія і Беларусь вядуць размовы аб паглыбленні інтэграцыі. Беларусь мае кепскую гаспадарчую сітуацыю, а Расія працягвае на яе ціснуць.
Таксама як дзесяць і пятнаццаць гадоў таму паўстае пытанне – ці Беларусь увойдзе ў склад Расіі, ці не.

Сапраўды, спадара дырэктар, як вы лічыце, усё ж такі ўвойдзе ці не?

-Магчыма скажу забаўную рэч. Я лічу прэзідэнта Лукашэнку выбітным палітычным гульцом, нягледзячы на тое, што ён, будучы дырэктарам саўгасу,  не мае ніякай фактычнай падрыхтоўкі для гэтага. І гэткі дырэктар саўгасу аказаўся кімсьці, хто ўжо на працягу больш чым 20 гадоў эфектыўна і пастаянна абыгрывае польскіх прэм’ераў і прэзідэнтаў, кіраўнікоў іншых еўрапейскіх краінаў, Еўрапейскую Камісію і кіраўнікоў Расіі. Паўтараю, гаворачы футбольнай мовай, ён абыгрывае розных прэм’ераў і прэзідэнтаў ужо боль за 20 гадоў.

У сувязі з гэтым, я лічу, што ён не зацікаўлены ў далучэнні Беларусі да Расіі.  Бо Лукашэнка перастане быць прэзідэнтам краіны. Краіны, якой ён кіруе аўтарытарна і абсалютна, дзе ніхто і нішто не можа яму супярэчыць.

У адваротным выпадку Беларусь ператвараецца няхай у аўтаномную але ў губерню. Добра вядома, што Пуцін ніколі не пагодзіцца, каб Лукашэнка стаў галавой новай дзяржавы. Адказваю вам забаўным чынам – надзея заключаецца ў самім Лукашэнку, у яго амбіцыях, у яго планах, звязаных з сям’ёй.

У сувязі з тымі пагрозамі, якія нясе Расія можна атаясамліваць уладу Лукашэнкі з незалежнасцю Беларусі?

-Гэта залежыць ад таго, як ён сябе будзе паводзіць. Аднак, магчыма гэта прагучыць досыць камічна, але цягам 25 гадоў гэты аўтарытарны лідар змог укараніць у еўрапейскай свядомасці ды і ў свядомасці беларускіх грамадзянаў той факт, што Беларусь існуе, як дзяржава! Гэта гучыць досыць смешна.

Дырэктар Студыума Усходняй Еўропы Варашаўскага ўніверсітэту Ян Маліцкі распавёў нам, як выглядаюць беларуска-расійскія адносіны з перспектывы Варшавы.

Слухайце аўдыё! 

Эдуард Жолуд