Беларуская Служба

Прэзідэнцкая гонка ў Польшчы раскручваецца

11.02.2020 16:02
10 траўня ў Польшчы адбудзецца першы тур прэзідэнцкіх выбараў. На сённяшні дзень пра свой удзел у іх заявілі шэсць кандыдатаў.
Аўдыё
  • Прэзідэнцкая гонка ў Польшчы раскручваецца
.
.andibreit/pixabay.com/CC0

10 траўня ў Польшчы адбудзецца першы тур прэзідэнцкіх выбараў. На сённяшні дзень пра свой удзел у іх заявілі шэсць кандыдатаў.

Пра планы кандыдаваць заявіў актуальны прэзідэнт Анджэй Дуда. Яго кандыдатура натуральным чынам азначае працяг палітыкі, якую ён рэалізоўваў апошнія пяць гадоў у поўнай супрацы з кіроўнай партыяй «Права і справядлівасць». Гэта працяг сацыяльных праграм, ушчыльненне падатковай сістэмы, рэформа судовай сістэмы. Анджэй Дуда казаў, што адной з мэтай яго прэзідэнтуры будзе ўвядзенне ўраўнаважанага развіцця ва ўсіх частках Польшчы, а таксама далейшае чэрпанне карысцяў, дзякуючы чалецтву ў ЕЗ:

- Я бы хацеў, каб Польшча была ў ЕЗ, каб мы выкарыстоўвалі ўсе магчымасці, якія былі да гэтага часу. Я кажу не толькі пра фінансы, але і пра агульначалавечыя карысці – свабоду перамяшчэння, адчыненыя межы. Тое, што ёсць столькі свабоды. І гэта цудоўна, а ўсё дзякуючы таму, што мы чальцы ЕЗ.

У найбольшай апазіцыі да Анджэй Дуды знаходзіцца кандыдатка апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Малгажата Кідава-Блоньска. Кандыдатка «Грамадзянскай платформы» заяўляе, што ў адрозненні ад кандыдата кіроўнай партыі яна будзе прытрымлівацца Канстытуцыі і законаў. Іншая прапанова – гэта пакет змен, якія тычацца бяспекі: ад эканамічнай па бяспеку здароўя і клімату. Малгажата Кідава-Блоньска гаворыць пра легалізацыю партнёрскіх саюзаў і захаванне цяперашняга закону аб спыненні цяжарнасці.

Кандыдатка «Грамадзянскай платформы» Малгажата Кідава-Блоньска падкрэсліла, што для яе важнымі з'яўляюцца польскія прадпрымальнікі, якія заслугоўваюць лепшага стаўлення:

- Дзяржава павінна памяняць падыход да людзей, якія працуюць. Да іх павінен быць давер, іх трэба паважаць. Не можа быць так, што калі чуеш: прадпрымальнік, то паяўляецца выраз твары: падазроны. Гэта, хіба, самая складаная задача, каб вярнуць давер да фірмаў, якія працуюць, каб не ашукваць дзяржаву, а каб ствараць працоўныя месцы.

Кандыдатам Польскай сялянскай партыі з’яўляецца яе лідар Уладыслаў Касіняк-Камыш. Некаторыя з яго прапановай гэта: пенсія без падатку; прэзідэнтура, самым галоўным заданнем якой з’яўляецца вяртанне нацыянальнай супольнасці; самастойны прэзідэнт, над якім няма старшыні партыі; сума свабодная ад падатку – 8 тысяч злотых для кожнага; антыкарупцыйны закон; рэалізацыя пакту для здароўя, у тым ліку павелічэнне выдаткаў на службу аховы здароўя.

Уладыслаў Касіняк-Камыш сказаў, што хоча быць прэзідэнтам для ўсіх палякаў, які прымірыць пасвараныя бакі. Акрамя таго, ён правядзе рэформу судовай сістэмы:

- Па-першае, спыніць хаос. Па-другое, мы хочам стварыць законапраект, які прывядзе да выздараўлення судовай сістэмы. Гэта абавязковы пункт. Ёсць шмат пакрыўджаных людзей. Рэформа для грамадзян, а не для ўлады.

Кандыдат левых сіл Роберт Бедрань хоча быць прэзідэнтам звычайных палякаў. Яго погляды на стасункі дзяржава-касцёл, супольнасць ЛГБТ, партнёрскія стасункі з’яўляюцца найбольш ліберальнымі сярод усіх кандыдатаў. Палітык з’яўляецца адкрытым гомасексуалам.

- Я б хацеў быць прэзідэнтам усіх людзей, быць добрым гаспадаром, які будзе добра кіраваць краінай, шукаць дыялог. Гэта будова кватэр у арэнду, добрая ахова службы здароўя, добрая адукацыя, падзел дзяржавы ад касцёла.

Без падтрымкі ніякай партыі ў выбарах будзе ўдзельнічаць Шыман Галоўня, дагэтуль вядомы тэлевядучы, каталіцкі публіцыст, які выдаў больш дзясятка кніг на тэму веры і рэлігіі, але таксама пра стаўленне да жывёлы і навакольнае асяроддзя. Вядомы з дабрачыннай дзейнасці. Галоўня засяроджвае сваю праграму на чатырох пунктах: нацыянальная бяспека, кліматычныя выклікі, сацыяльная салідарнасць і самакіраванні, грамадзянская дзейнасць.

- У гэтай кампаніі будзе шмат абяцанняў, якія рэалізаваць можа толькі ўрад. Я не буду даваць ніводных пустых абяцанняў. Калі нешта будзе служыць бяспецы Польшчы, то я падтрымаю гэта, незалежна хто будзе аўтарам гэтай ідэі.

І апошні кандыдат Кшыштаф Босак – кандыдат партыі «Канфедэрацыя Свабода і Незалежнасць». Гэта палітычная структура правага напрамку, для якой характэрны еўраскептыцызм. Паводле Босака, далучэнне да ЕЗ было памылкай, а яго асяроддзе не пагодзіцца на далучэнне да зоны еўра:

- У Еўразвязе мы вымушаныя змагацца за свае правы. Адзінай сілай, якая сурʼёзна думае пра польскі суверэнітэт, зʼяўляецца Канфедэрацыя. Мы заўсёды казалі пра гэта шчыльна.

Першы тур выбараў – 10 траўня. Калі будзе другі, то ён пройдзе 24 траўня.

ав