Беларуская Служба

ЗША падпісалі гістарычнае пагадненне з талібамі

02.03.2020 15:43
Праз 14 месяцаў яны павінны выйсці з Афганістану.
Падпісанне дамовы PAP/EPA/STRINGER

Gazeta Wyborcza піша, што Злучаныя Штаты Амерыкі падпісалі гістарычнае пагадненне з талібамі. Праз 14 месяцаў яны павінны выйсці з Афганістану.

Пасля больш за 18-гадовай вайны, выдаткавання трыльёна долараў і смерці 2,4 тысяч сваіх жаўнераў ЗША змірыліся з сітуацыяй. Ці падпісаная ў суботу ў Катары дамова з ісламскімі радыкаламі, нядаўнімі саюзнікамі Аль-Каіды, прынясі Афганістану мір?

Паразуменне падпісалі ад імя ЗША Халілзад Залмай, важны амерыканскі дыпламат, народжаны ў Афганістане, а з боку талібаў – Абдул Гані Барадар, лідар і палявы камандзір афганскага Талібана. У Катар праехаў таксама дзяржсакратар Майк Пампэа. У агульнай прамове ён выказаў спадзяванне, што без чужых войскаў афганцы дамовяцца паміж сабой, а пагадненне схіліць іх, каб распачаць «цяжкую размову» на тэму падзелу ўлады і структуры дзяржавы. Мула Барадар падкрэсліў, што гэта павінна быць структура, якая паважае ісламскія каштоўнасці.

Адначасова ўрад у Кабуле і Вашынгтоне заявілі, што, калі талібы выканаюць умовы, то сілы кааліцыі (складаюцца ў пераважнай частцы з войскаў ЗША) цалкам выйдуць з Афганістану на працягу 14 месяцаў.

ав