Наш мінскі аглядальнік звярнуў ўвагу на тое што:
1. Праверка Камітэта дзяржкантролю выявіла неашчаднае расходванне бюджэтных сродкаў у Полацкім райвыканкаме, паведамляе прэс-служба КДК.
Для эканоміі прадстаўнікі КДК прапанавалі прыбіраць памяшканні ва ўстановах культуры і райвыканкаме ў два разы радзей.
Зніжэнне гэтай перыядычнасці ўдвая дапаможа скараціць 30% ставак прыбіральшчыц – такую выснову робяць у КДК.
2. Тым часам Кіраванне справамі прэзідэнта за грошы дзяржбюджэту хоча закупіць тры Audi A8 на 900 тысяч рублёў. Джылі, Саманды i Лады на тэндары не разглядаюцца.
3. МВФ, нягледзячы на пратэсты, выдзеліў Беларусі амаль 1 млрд долараў ЗША. Відаць гэтыя грошы і пойдуць на аўто для Лукашэнкі і ягоных паслугачоў.
Паступленне ад МВФ складае 12% міжнародных рэзерваў Беларусі.
На конкурс фэйкаў:
1-ы міністр адукацыі Ігар Карпенка ў інтэрв’ю дзяржсмі расказаў, як «хісталі» школы да і пасля выбараў: «Экстрэмісты падпальвалі школы, неслі да іх пахавальныя вянкі».
Лукашэнка:
«Пузам выштурхоўвалі (сілавікі-рэд.) іх, пратэстуноў, а яны ў пуза – заточкі»
«Мажліва задачу па хіміі сфармуляваць так, каб дзіцё ганарылася сваёй краінай. І наадварот»
«Трэба ўважліва прыгледзецца, хто і чаму іх там (у Польшчы) вучыць... Як толькі закавідзілі, як толькі мазгі, асабліва на захадзе, перакуліліся, яны пагналі нашых хлопцаў, як цяпер на мяжы афганцаў, іракцаў, лівійцаў гоняць (...) Больш за 2000 з Польшчы. Мне далажылі, што рабіць? Дзяцей трэба прымаць. Іх бацькі тут. Я іх прыняў у Беларусі. І дзе яны апынуліся? У жніўні мінулага года па той бок барыкад! (...) Яны прамываюць ім мазгі і кідаюць да нас як агентуру. З прамытымі мазгамі. Гэта ўжо ідэалагічныя калі не ворагі, то праціўнікі дзяржавы. І нам даводзіцца з імі змагацца. Іх ужо складана перавыхаваць».