Беларуская Служба

П. Усаў: Мабілізацыі ў Расіі для Беларусі азначае драматычнае развіццё падзей

21.09.2022 14:27
Пасля гэтага «аб’яднання» змяняецца ўвесь вобраз вайсковых дзеянняў ва Украіне.
Аўдыё
  • П. Усаў: Мабілізацыі ў Расіі для Беларусі азначае драматычнае развіццё падзей
Павал Усаўradyjo.net

Палітолаг Павал Усаў адзначае, што мабілізацыю ў Расіі трэба разглядаць у кантэксце падрыхтоўкі рэферэндумаў аб аб’яднанні Данецкай, Луганскай, Запароскай і Херсонскай абласцей з Расіяй. Пасля гэтага «аб’яднання» змяняецца ўвесь вобраз вайсковых дзеянняў ва Украіне.

-Са спецаперацыі гэта перафарматуецца ў поўнамаштабную вайну супраць Захаду, а не толькі Украіны. Прынамсі на такіх ідэалагічных пастулатах засноўвалася сённяшняе выступленне Пуціна і Шойгу. Далучэнне ўкраінскіх абласцей да Расіі будзе азначаць сістэмную змену ў Беларусі. Гэта будзе азначаць, што вайна вядзецца не на нейкай тэрыторыі, а на тэрыторыі Расіі. Гэта накладае на Лукашэнку наўпроставыя абавязкі, як члена саюза з Расіяй. Беларусь мае наўпроставы абавязак у выпадку агрэсіі супраць Расіі ўступіцца ў вайну дзеля абароны інтарэсаў Саюзнай дзяржавы. Гэта азначае, што Беларусь пад прымусам Расіі будзе вымушаная ўступіць у вайну. З пасіўнай краіны-агрэсара перафарматавацца ў актыўнага агрэсара. Беларусь будзе вымушаная аб’явіць мабілізацыю. Пра гэта ўскосна Лукашэнка казаў на ўчорашняй сустрэчы з Вальфовічам, калі сказаў, што ў Беларусі адзінае войска з Расіяй, і што ў Беларусі фактычна ідзе мабілізацыя, маючы на ўвазе тэрытарыяльную абарону.

Застаецца пытанне, ці гэтыя мабілізаваныя часткі будуць выкарыстаныя непасрэдна для атакі з тэрыторыі Беларусі на Украіну, ці з іх будуць сфармаваныя батальёны, якія будуць накіраваны ў Расію, а адтуль ва Украіну. Для Беларусі – гэта драматычнае развіццё падзей. Унутрана дэструктыўнае, канстатуе палітолаг.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

П. Усаў: Ідзе працэс стэрылізацыі адукацыйнай прасторы

14.09.2022 15:43
У пачатку новага навучальнага года толькі шэсць прыватных мінскіх школ з 20 атрымалі сертыфікаты гатоўнасці да навучальнага года.