Беларуская Служба

Прадстаўнік МЗС Польшчы: Важна не весціся на меркаванні, што Украіна нібыта перадасць Расіі частку сваёй тэрыторыі

12.12.2022 14:18
У Бруселі мусіць быць прыняты дзявяты пакет санкцый супраць Расіі, якая развязала вайну ва Украіне. Аднак у шэрагах еўрапейскіх чыноўнікаў няма еднасці ў поглядзе на санкцыйную палітыку. 
     :      ,        .
Намеснік дзяржсакратара МЗС Польшчы Павел Яблоньскі: Важна ні не весціся на меркаванні, што Украіна нібыта перадасць Расіі частку сваёй тэрыторыі.Amani A/Shutterstock

Дыпламаты краін Еўрасаюза не змаглі дамовіцца наконт дзявятага пакету санкцый супраць Расіі ў пятніцу. Прычына ў тым, што некаторыя дзяржавы-члены ЕС выступаюць за больш мяккі варыянт санкцый, за выключэнні. Некаторыя краіны наадварот перакананыя, што санкцыі мусяць быць жорсткімі.Вось што паведамляе журналістка Польскага радыё Беата Пламецка з Бруселю:

– Першапачаткова чакалася, што ўжо сёння санкцыі будуць прынятыя. Але пасля сустрэчы амбасадараў у пятніцу стала зразумела, што гэта немагчыма.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы Жазэп Барэль сказаў, што кансэнсусу будзе складана дасягнуць:

– Я спачатку думаў, што сёння раніцай атрымаем зялёнае святло, але пакуль не, можа, да канца дня гэта будзе магчыма. Ёсць пытанні, якія трэба ўзгадняць. Можа, сёння ці заўтра мы дамовімся, але гэта будзе няпроста, таму што ёсць рознагалоссі паміж краінамі.

Намеснік дзяржсакратара МЗС Польшчы Павел Яблоньскі сказаў, што размова ідзе пар бяспеку ў Еўропе, таму гарантыі з боку Расіі патрэбныя Еўропе.

– Вельмі важна ні ў якім разе не весціся на такія меркаванні, што Украіна нібыта перадасць Расіі частку сваёй тэрыторыі, або што Расія мае права чакаць гарантый бяспекі ад каго заўгодна. Гэта проста стратэгічная памылка – такі разлік. Гарантыі бяспекі сёння патрэбны не Расіі, а Еўропе патрэбныя гарантыі бяспекі з боку Расіі.

Дыпламат Павел Яблоньскі адзначыў, што Польшча заўсёды выступала за тое, каб санкцыі былі максімальна строгімі.

– Мы ўвесь час падкрэсліваем, што санкцыі павінны быць максімальна жорсткімі і жорсткімі, мусіць быць як найменш выключэнняў. Мы спадзяемся, што калі і будуць зроблены нейкія выключэнні, то яны будуць як мага меншымі, таму што галоўная мэта санкцый – прымусіць Расію хутчэй прайграць вайну.

Падчас сустрэчы дыпламатаў у пятніцу некалькі краін, у тым ліку Францыя, Германія і Іспанія, прапанавалі дазволіць дзяржавам размарожваць актывы людзей, якія трапілі пад санкцыі ЕС і працуюць у сельскагаспадарчым сектары. Як сказаў брусельскаму карэспандэнту Польскага радыё адзін з дыпламатаў, прычынай харчовага крызісу з'яўляюцца санкцыі Еўрасаюза, але толькі Расія вінаватая, што блакуе свабодную навігацыю па Чорным моры. Іншы дадаў, што ёсць небяспека, што алігархі, якія ўжо знаходзяцца пад санкцыямі, пачнуць скупляць акцыі кампаній, якія гандлююць або вырабляюць збожжа, і такім чынам пазбегнуць санкцый. Акрамя таго, Венгрыя запатрабавала выкрасліць членаў расійскага ўрада з чорнага спісу ЕС. А Швецыя заступілася за Раскамнагляд, які адыгрывае важную ролю ў цэнзураванні ў Расіі.

Падчас сённяшняй сустрэчы ў Бруселі міністры замежных спраў таксама павінны прыняць рашэнне аб павелічэнні фонду ўмацавання Украіны яшчэ на два мільярды еўра. Дзяржавы-члены, якія перадаюць ёй ваенную тэхніку, могуць патрабаваць кампенсацыі панесеных выдаткаў і транспартных выдаткаў. Аднак да гэтага часу толькі некалькі краін атрымалі грошы з фонду ЕС з-за працяглых працэдур. Польшча, якая зʼяўляецца лідарам у ваеннай падтрымцы Украіны, грошай пакуль не атрымала.

IAR / вх