Адной з галоўных названа стварэнне кааліцыі супраць агрэсарам і гатоўнасць да ўзаемнай абароны еўрапейскага рэгіёну.
Кіраўнік МЗС Збігнеў Раў, прадстаўляючы ў Сейме інфармацыю аб задачах польскай знешняй палітыкі ў 2023 годзе, падкрэсліў, што ў цяперашні час мы перажываем пераломны момант у гісторыі Еўропы і будучае аблічча міжнароднай палітыкі будзе залежыць ад вынікаў вайны паміж Расіяй і Украінай. Урад у Варшаве хацеў бы, каб па завяршэнні вайны з’явілася кааліцыя краін свабоднага свету.
- Мы імкнёмся да рэалізацыі гэтай мэты, дзеля чаго супрацоўнічаем з усімі нашымі хаўруснікамі з Трансатлантычнага абшару, а таксама шматлікімі хаўруснікамі з па-за Еўропы, сярод якіх найважнейшую ролю адыгрываюць Японія, Паўднёвая Карэя ды Аўстралія. Вось сапраўдная кааліцыя свабоднага свету.
Польшча павінна актыўна фармаваць міжнародную сістэму бяспекі, у якой узброены напад адной дзяржавы на іншую будзе ўсё менш верагодным. Міністр звярнуў увагу, што прадухіленне агрэсіі заўсёды павінна мець фінансавы складнік, гэта значыць, каб патэнцыйны агрэсар усведамляў страты ад свайго стаўлення. Таму, як сказаў міністар Раў, Польшча павінна ўдзельнічаць у арганізацыях і кааліцыях, здольных на меры супраць дзяржаў, якія пагражаюць міру.
- Фундаментальную ролю для нас мае сяброўства ў ААН ды рэгіянальных міжнародных арганізацыях: NATO, Еўрапейскім Саюзе ды інстытуцыйны фармат супрацоўніцтва ў нашым рэгіёне. Вось ужо 70 гадоў Паўночнаатлантычны пакт з’яўляецца найбольш эфектыўным інструментам падтрымання міра ў Еўропе. Пра што сведчыць, яго прыцягальнасць да краін-чальцоў ды пастаянны працэс пашырэння. Апошнім часам да Альянсу далучыліся Фінляндыя і Швецыя. Польшча будзе актыўна ўдзельнічаць у стварэнні стратэгічных дакументах міжнародных арганізацый. Напрыклад, NATO змяніла свой падыход з гатоўнасці да адступлення дзеля абароны на падрыхтаванасць да абароны кожнага кавалка тэрыторыі ад уварванне агрэсара.
Пры гэтым польскім міністр зазначыў, што сёння Украіна і Еўропа плацяць жудасную цану за тое, што Захад не прыслухаўся да папярэджанняў з Варшавы адносна агрэсіўнай палітыкі Расіі. Крыніцай гэтых папярэджанняў стаў сярэднееўрапейскі досвед барацьбы з імперыялізмам. Расія сталася найбольшай пагрозай для Еўропы, падсумаваў польскае стаўленне міністр Збігнеў Раў.
- Як мінімум з 2007 года найбольшую пагрозу для міру ў Еўропе нясе расійская палітыка. Гэтая краіна імкнулася атрымаць у Еўропе статус, які б ёй дазваляў абмяжоўваць свабоду і бяспеку суседзяў. Паступова Расія перайшла ад слоў да чынаў, сталася зразумелым, што Расія імкнецца да таго, каб змусіць міжнародную супольнасць прызнаць «блізкае замежжа» расійскай сферай уплываў. Таму галоўная задача для нас цяпер – гэта аднаўлення міра ў Еўропе, шанавання міжнароднага права і стварэнне сістэмных інстытуцыянальных бар’ер, якія абароняць Польшчу ад адраджэння імперыялізму.
Польская дыпламатыя прапануе выйсці з дэкларацыі Расія-NATO – 1996 году ды падтрымліваць палітыку «адкрытых дзвярэй» у NATO. Польшча не пагаджаецца на падзел Еўропы на «зоны ўплыву». Польшча лепш разумее патрэбы Еўропы, чым, напрыклад, Францыя ці Нямеччына, лічыць намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Яраслаў Сэлін. На яго думку, захаванне бяспекі Старога кантынента будзе немагчымая без падтрымкі ЗША. У гэтым Польшча не пагаджаецца з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, які лічыць, што Еўропа павінна быць аўтаномнай і менш залежнай ад ЗША. Паводле Яраслава Сэліна, Парыж мала ведае пра пагрозу з боку Расіі.
- Мы больш рэалістычна разумеем запатрабаванасць на прысутнасць ЗША ў Еўропе, чым прэзідэнт Макрон. Менавіта гэтая прысутнасць з’яўляецца гарантыяй еўрапейскай бяспекі. Калі б ЗША не было ў Еўропе, не было б і бяспекі. Магутнасць Францыі ды Германіі – гэта мары іх лідараў, у рэальнасці яны не былі б у стане гарантаваць бяспеку, асабліва Ўсходнееўрапейскаму рэгіёну. Год пасля расійская ўварвання ва Украіну, мы бачым у сапраўднасці, хто ў стане дапамагчы.
Польшча мае антыімпэрскую традыцыю і ў адпаведнасці з ёй імкнецца да дэмакратызацыі міжнароднай палітыкі, заявіў польскі міністр замежных спраў. Гэтыя традыцыі аб'ядноўваюць народы Цэнтральнай Еўропы. «Таму мы лічым сябе эпіцэнтрам важных, сучасных каштоўнасцяў, якія абараняюць Еўропу ад гегеманісцкіх тэндэнцый», — сказаў міністр. Ён дадаў, што Польшча не пагодзіцца з падзелам дзяржаў на тыя, якія маюць права поўнага і свабоднага вырашэння сваёй будучыні, і тыя, якія яго пазбаўлены.
Юры Ліхтаровіч