Беларуская Служба

П. Усаў: Галасаванне над рэзалюцыяй ААН паказвае напрамак змен

04.05.2023 07:58
У ААН на днях прынялі рэзалюцыю з моцнай крытыкай Расіі.
Аўдыё
  • П. Усаў: Галасаванне над рэзалюцыяй ААН паказвае напрамак змен
Павал Усаў.

Апошняе галасаванне над рэзалюцыяй ААН, у якой крытыкуецца Расія за вайна ва Украіне, сведчыць пра пэўныя змены ў міжнароднай палітыцы, лічыць палітолаг Павал Усаў. «За» прагаласавалі, між іншым: Казахстан, Арменія, Індыя, Турцыі і нават Кітай. Апошні ў падобных выпадках як мінімум устрымліваўся ад падобных галасаванняў.

-Гэта сведчыць аб тым, што змены ў будучым непазбежныя. Умоўна нейтральныя саюзнікі Расіі разумеюць, што гэта краіна банкрот, што няма сэнсу ставіць на Расію, што трэба шукаць іншыя арыенціры. Відаць, што псаваць адносіны з Захадам дзеля неадэкватнай Расіі яны больш не будуць. Акрамя таго, краіны Захаду вельмі раздражнёныя тым, што Расія пачынае гуляць ядзернай зброяй. Міжнародная думка вельмі моцна супраць таго, каб гэтая зброя знаходзілася ў трэціх краінах, у той жа Беларусі, якую яшчэ ўсцяж успрымаюць як міжнародны суб’ект. Для Расіі гэта сігнал, што з ёй жартаваць і шукаць кампраміс не будуць.

Нядаўна адбылася тэлефонная размова паміж Сі Цзіньпінам і Зяленскім. Расійскія прапагандысты заявілі, што Кітай здрадзіў сяброўства з Масквой. Так, Кітай казаў, што яны сябры з Расіяй, але гэта не азначае, што ён будзе ваяваць супраць Украіны.

Яшчэ раз падкрэслю, што галасаванне за рэзалюцыю ААН – гэта добры сігнал. Ён таксама выдатна паказвае настроі ў постсавецкіх краінах, асабліва ў Арменіі. Відавочна, што яна становіцца больш крытычнай у стасунку да Расіі, паколькі адчувае здраду ў пытанні Нагорнага Карабаху. Таму пазіцыя Арменіі будзе ўсё больш змяняцца.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле. 


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Ці беларускі народ заслужыў тэрор, які навёў Аляксандр Лукашэнка?

26.04.2023 16:00
37 гадавіна выбуху на Чарнобыльскай АЭС і сэнс сённяшніх Чарнобыльскіх шляхоў у замежжы; Што маглі б зрабіць з Астравецкай АЭС новыя ўлады Беларусі? Ці беларускі народ заслужыў тэрор, які навёў Аляксандр Лукашэнка і яго памагатыя? – пытаем у палітолага Паўла Усава.