Беларуская Служба

На каранацыі Карла ІІІ дыктатараў не будзе

04.05.2023 12:03
На цырымоніі будуць адсутнічаць, між іншым, прадстаўнікі Расіі, Ірана, Сірыі, Афганістана, Беларусі, Бірмы і Венесуэлы.
     III
Рэпетыцыя каранацыйнага шэсця караля Карла III у ЛонданеPAP/EPA/ANDY RAIN

У Вялікабрытаніі ідзе завяршальная падрыхтоўка да каранацыі Карла ІІІ, якая адбудзецца ў Лондане 6 траўня, паведамляе тыднёвік Wprost. Карл ІІІ вырашыў парваць з традыцыяй і запрасіў на каранацыю многіх гасцей з іншых краін.

На ўрачыстасць прыбудзе, між іншым, прынц Фуміхіта з жонкай. Яны будуць прадстаўляць імператара Японіі Нарухіта, які з-за пратаколу сам у замежных каранацыях прысутнічаць не можа. Сярод каралеўскіх гасцей з усяго свету будзе таксама дацкі прынц Фрэдэрык з жонкай, кароль Філіп і каралева Летыцыя з Іспаніі. Швецыю будзе прадставяць кароль Карл XVI Густаў і яго дачка прынцэса Вікторыя, а Бельгію – кароль Філіп і каралева Мацільда. У Лондан прыбудуць таксама: прынц Манака Альбер ІІ, прынц Нарвегіі, кароль і каралева Нідэрландаў, кароль Іарданіі Абдала ІІ іг.д.

На каранацыі бацкі з'явіцца і прынц Гары, але без жонкі Меган Маркл, якая застанецца ў ЗША з дзецьмі. У сваю чаргу брат Карла ІІІ – супярэчлівы прынц Эндру будзе прысутнічаць выключна на цырымоніі ў Вестмінстэрскім абацтве.

У Белым доме заявілі, што Джо Байдэн на каранацыю не прыедзе, у адрозненне ад першай лэдзі ЗША Джыл Байдэн. Кітай на каранацыі будзе прадстаўляць віцэ-прэзідэнт краіны Хань Чжэн.

Не ўсе сусветныя лідары атрымалі запрашэнні на лонданскую цырымонію, нагадвае Wprost. На каранацыі будуць адсутнічаць прадстаўнікі Расіі, Ірана, Сірыі, Афганістана, Беларусі, Бірмы і Венесуэлы.

аз