Беларуская Служба

Выкарыстанне групы «Вагнера» падчас выбараў у Польшчы – гэта цалкам рэалістычны сцэнар

31.07.2023 16:11
Польскі прэм'ер перасцерагае ад пагрозы з боку вагнераўцаў.
Яўген Прыгожынкрыніца: Твітэр

Гэтая прыватная ваенная кампанія паволі абжываецца ў Беларусі і пачынае весці прапаганду супраць Польшчы і Літвы. Варыянт паслаблення мяжы непасрэдна перад выбарамі ў Польшчы цалкам рэальны, піша gazetaprawna.pl.

Адзін з варыянтаў, які аналізуюць назіральнікі, гэта шырокая вярбоўка беларусаў у Групу «Вагнера», якія маглі ўдзельнічаць у вайне ва Украіне не пад сцягам Беларусі.

Іншы варыянт – выкарыстанне «вагнераўцаў» для абароны расійскіх і беларускіх інтарэсаў у Афрыцы. Прыгожын павінен быў зʼявіцца на саміце Расія-Афрыка ў Санкт-Пецярбургу. У сеціве гуляе фота, на якім ён паціскае руку прадстаўніку Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі – краіны, дзе «Wagner Group» атрымала прыбытак ад здабычы золата ў горадзе Ндасіма.

ав