Беларуская Служба

Нямецкія хрысціянскія дэмакраты патрабуюць увесці кантроль на мяжы з Польшчай: «Сітуацыя выйшла з-пад кантролю»

11.08.2023 15:18
Колькасць нелегальных уездаў у Германію праз Польшчу і Чэхію ў першым паўгоддзі значна вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneWojciech Wrzesien / Shutterstock.com

Прэс-сакратар парламенцкай групы па ўнутранай палітыцы ХДС/ХСС Аляксандр Тром мяркуе, што сітуацыя «выйшла з-пад кантролю», і патрабуе ўвядзення праверак на мяжы з Польшчай і Чэхіяй.

Са студзеня па ліпень у Германію праз польска-нямецкую мяжу нелегальна ўехалі 14 303 чалавекі, што на 144 працэнты больш у параўнанні з тымі ж месяцамі 2022 года. Параўнанне красавіка мінулага і гэтага года паказвае рост на 220 працэнтаў, піша партал штодзённай газеты «Frankfurter Allgemeine Zeitung» (FAZ).

Колькасць нелегальных перасячэнняў нямецка-чэшскай мяжы за гэты перыяд вырасла амаль на 50% з 4 782 да 7 102. Цяпер праз мяжу з Польшчай і Чэхіяй нелегальна ўязджае ў Германію прапарцыйна больш людзей, чым праз іншыя ўчасткі мяжы разам узятыя.

Як вынікае з адказу Федэральнага міністэрства ўнутраных спраў на запыт прэс-сакратара па пытаннях унутранай палітыкі парламенцкай групы ХДС/ХСС Аляксандра Трома, у ліпені ў Нямеччыну нелегальна ўехалі 8 062 чалавекі, з іх 2 335 – праз Польшчу і 2 032 – праз Чэхію. У святле гэтых дадзеных Тром паўтарае сваё патрабаванне ўвесці кантроль на мяжы з Польшчай і Чэхіяй.

Межы Германіі знаходзяцца пад ціскам, якога не было за апошнія гады, і паляпшэнняў не відаць, сказаў Тром FAZ, дадаўшы, што незаконныя ўезды «цалкам выйшлі з-пад кантролю». Ён раскрытыкаваў федэральнага міністра ўнутраных спраў Нэнсі Фэйзер за тое, што яна пакінула «неабароненымі» межы з Польшчай і Чэхіяй. Аднак нават Фэзер ведае, што Пуцін і Беларусь наўмысна выкарыстоўваюць адкрытыя межы як вароты для нелегальнай міграцыі, дадаў ён.

PAP, Dziennik.pl /вх