Злучаныя Штаты ўхвалілі адпраўку ва Украіну знішчальнікаў F-16 з Даніі і Нідэрландаў. Гэта адбудзецца, як толькі завершыцца навучанне пілотаў, - піша польскі партал forsa.pl.
«Я пішу, каб выказаць поўную падтрымку Злучаных Штатаў як перадачы знішчальнікаў F-16 ва Украіну, так і навучання ўкраінскіх пілотаў кваліфікаванымі інструктарамі», – напісаў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у лісце да сваіх дацкіх і галандскіх калегаў.
Вашынгтон афіцыйна запэўніў Данію і Нідэрланды, што ЗША паскораць адабрэнне ўсіх неабходных заявак на перадачу F-16 Украіне, каб Кіеў атрымаў знішчальнікі адразу ж пасля падрыхтоўкі пілотаў. «Вельмі важна, каб Украіна была ў стане абараніць сябе ад расійскай агрэсіі і парушэнняў яе суверэнітэту», – дадаў амерыканскі дыпламат.
Напярэдадні, кіраўнік украінскай дыпламатыі Дмытро Кулеба паведаміў, што «хутка прыйдуць добрыя навіны аб перадачы Украіне самалётаў F-16».
Нагадаем, міністры 11 краін НАТА стварылі кааліцыю на саміце Паўночнаатлантычнага альянсу ў Вільні ў ліпені для навучання ўкраінскіх пілотаў і механікаў выкарыстанню і абслугоўванню знішчальнікаў F-16.
эж