Беларуская Служба

Выбарчая кампанія ў Польшчы набірае абароты

21.08.2023 13:54
Адметным момантам выбарчай кампаніі ў Польшчы стала ўтварэнне так званага Сенацкага пакту апазіцыйных партый. 
Аўдыё
  • Выбарчая кампанія ў Польшчы набірае абароты
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/Dziurek

«Бяспечнае будучыня для палякаў», – так гучыць перадвыбарчы лозунг кіруючай у Польшчы правакансерватыўнай партыі «Права і Справядлівасць». Надоечы лозунг быў прадстаўлены віцэ-прэм'ерам урада, старшынёй партыі Яраславам Качыньскім.

Віцэ-прэмʼер Яраслаў Качыньскі ўдакладні, што лозунг, у тым ліку, тычыцца сацыяльнай абароны палякаў:

-У значнай ступені гэта пытанне працы. Мы прыклалі вялізныя намаганні дзеля таго, каб у палякаў была праца. Нагадаю тут аб велізарных эканамічных антыкрызісных шчытах дапамогі, уведзеных падчас эпідэміі каранавіруса. Акрамя таго, нагадаю аб паспяховых метадах барацьбы з інфляцыяй і забеспячэнні нізкага ўзроўню беспрацоўя. Калі ж казаць аб сацыяльных праграмах, то павінен падкрэсліць, што яны былі сапраўды маштабнымі і значнымі. Можна смела казаць пра нашу дальнабачную сацыяльную палітыку.

Тым часам актыўную перадвыбарчую кампанію праводзяць іншыя палітычныя партыі і блокі. Напрыклад, на мінулых выходных Польская сялянская партыя, якая аб’ядналася ў кааліцыю з рухам «Польшча 2050», правяла мазавецкія ваяводскія дажынкі ў Плоцку.

Старшыня Польскай сялянскай партыі Уладзіслаў Касіняк-Камыш прадставіў кандытаў кааліцыі Польская сялянская партыі і руху «Польшча 2050» – «Трэцяга шляху» у Мазавецкім ваяводстве:

-Мужыцкі сын гэтай зямлі – плоцкай зямлі – першы прэм’ер Сялянская партыі ў адроджанай Польшчы, падпісант заяўкі на ўступлення Польшчы ў ЕЗ – Вальдэмар Паўляк. У тым ліку, дзякуючы яму, магу прамаўляць перад вамі, як прадаўжальнік гэтай вялікай традыцыі. Зараз прыйшоў час, калі варта старацца дзеля таго, каб здабыць Польшчы, як мага лепшыя ўмовы на форуме Еўрапейскага Звязу. Іншыя ўжо капітулявалі, маўляў, тое што даюць і так добра, але мы кажам: заўжды трэба імкнуцца да лепшага.

Чарговым адметным момантам выбарчай кампаніі ў Польшчы стала ўтварэнне так званага Сенацкага пакту апазіцыйных партый. У сярэдзіне кастрычніка палякі таксама будуць абіраць членаў другой палаты парламенту – сенатараў.

У адрозненні ад выбараў у Сейм, якія адбываюцца паводле прапарцыйнай сістэмы, выбары ў Сенат праходзяць па мажарытарнай сістэме. Гэта азначае, што выбарцы галасуюць за канкрэтнага чалавека, які кандыдыдуе ў канкрэтнай выбарчай акрузе.

Паводле сенацкага пакта, Польская сялянская партыя будзе вылучаць сваіх кандыдатаў у 21 акрузе, «Грамадзянская платформа» – у 51, партыя «Левыя» – у 15, рух «Польшча 2050» – у 8 акругах, рух самакіравання «Так - для Польшчы!» – у 3 акругах, а таксама будзе адзін беспартыйны кандыдат і адзін кандыдат, які балатуецца па-за пактам, але неафіцыйна падтрымліваецца ўсімі апазіцыйнымі партыямі. Сенацкі пакт пакрывае ўсе сто мажарытарных акругаў. Адметна, што падчас папярэдніх парламенцкіх выбараў 2019 гожа апазіцыйныя партыі заключылі падобнае пагадненне, што дазволіла ім атрымаць большасць у Сенаце.

Такім чынам за мандат сенатара ад Любліна будзе змагацца былы старшыня Рады адвакатаў Польшчы Яцэк Трэла. Яго кандыдатуру вылучыў рух «Польшча 2050» Шымона Галоўні ўласна ў рамках так званага Сенацкага пакта:

-У мяне вялікі вопыт, агромністыя досвед, здабыты падчас прафесійнай дзейнасці. Гэты вопыт я хачу выкарыстоўваць для працы ў Сенаце, хачу дзейнічаць дзеля дэмакратыі, дзеля абароны інтарэсаў Польшчы ў ЕЗ. Я асабіста добра ведаю нашага мэра, спадара Жука. Перакананы, што змагу з ім добра супрацоўнічаць.

Пасля абвяшчэння даты выбараў прэзідэнтам Польшчы, пачаўся перыяд афіцыйнай рэгістрацыі выбарчых спісаў у Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы. Спіс буйнейшай апазіцыйнай партыі «грамадзянскай платформы» вылікаў сапраўдны скандал, бо ў яго ўнесены лідар апазіцыйнага руху «Аграунія» Міхал Каладзейчак, якія не раз камплементарна выказваўся ў адрас Расіі. Адметна, што напярэдадні Міхалу Каладзейчаку ва ўключэнні ў свае выбарчыя спісы адмовіла іншая апазіцыйная кааліцыя «Трэці шлях».

Намеснік старшыні кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасці» Антоні Мацярэвіч абвінаваціў лідара «Аграуніі» у выразнай дэманстрацыі сваёй прарасійскасці. Дзеяч «ПіС» перакананы, што лідар «Грамадзянскай кааліцыі» Дональд Туск, увёўшы Міхала Каладзейчака ў выбарчыя спісы ў Сэйм, зрабіў «паклон у бок Расіі»:

-Гэты палітык прарасійскі. Ён неаднаразова дэманстраваў сваю прарасійскасць, ён перакананы, што саюз з Расіяй – вельмі карысны і патрэбны польскаму сялянству. Такія погляды небяспечныя не толькі для Польшчы, але таксама для ўсёй Еўропы.

Нагадаем, у нядзелю, 15 кастрычніка грамадзяне Польшчы абяруць 100 сенатараў і 450 дэпутатаў Сейму, а таксама адкажуць на пытанні рэферэндума, прапанаваныя ўрадам. Першае пытанне тычыцца продажу замежным юрыдычным асобам важных дзяржаўных актываў, другое – павышэнне пенсійнага ўзросту, які зараз складае 60 гадоў для жанчын, і 65 – для мужчын, трэцяе – механізму размеркавання мігрантаў паміж краінамі ЕЗ, чацвёртае – дэмантажу агароджы на мяжы Польшчы і Беларусі.

iar/pr/pap/эж

Прэм’ер: 15 кастрычніка ў Польшчы адбудзецца найвялікшае свята дэмакратыі за 30 гадоў

16.08.2023 13:54
Старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі Сільвестр Марціняк заявіў, што арганізацыя рэферэндуму ў дзень парламенцкіх выбараў зʼяўляецца законнай.