У Падляскім ваяводстве адбылося несанкцыянаванае выкарыстанне экстранага радыёсігналу, паводле якога рух цягнікоў у радыусе дзеяння сігналу неадкладна спыняецца.
Інцыдэнт адбыўся 27 жніўня ў 7:00 раніцы на станцыі Лапы – паміж Варшавай і Беластокам. У Польскай чыгунцы PKP PLK паведамілі, што інцыдэнт не выклікаў небяспечнай сітуацыі, паведаміў прэсавы сакратар PKP PLK Кароль Якубоўскі:
-Было выяўлена несанкцыяванае выкарыстанне экстранага радыёсігналу radio-stop. Дадзенае здарэнне не стварыла небяспечнай сітуацыі. Усе абставіны гэтага інцыдэнту будуць высветленыя адпаведнымі службамі.
Гэта чарговы такі выпадак на польскіх чыгунках за апошні час. 25 жніўня ўвечары аналагічнае надзвычайнае здарэнне мела месца і ў Заходне-Паморскім ваяводстве Польшчы. Як паведамлялі СМІ, невядомыя хакеры ўзламалі сістэму кіравання цягнікамі і пускалі па чыгуначных частотах сігналы аб аварыйным прыпынку, а таксама гімн Расіі.
Справамі аб несанкцыянаваным выкарыстанні сігналаў на чыгунцы займаецца, у тым ліку, Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW), якое праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на «вызначэнне прычын несанкцыянаванага выкарыстання сістэмы сувязі, якая служыць для кіравання чыгуначным рухам».
ABW вядзе следства ў супрацоўніцтве з іншымі структурамі: Польскімі чыгункамі, паліцыяй, Упраўленнем электронных камунікацый і Службай бяспекі чыгунак.
Паліцыя паведаміла аб арышце двух чалавек у Беластоку ва ўзросце 24 і 29 гадоў. У падазраваных канфіскавалі аматарскае радыёабсталяванне, якое, верагодна, выкарыстоўвалася для перадачы экстранага сігнала. Ужо пасля іх арышту, паводле інфармацыі польскіх СМІ, несанкцыянаванае выкарыстанне экстранага сінгала адбылося каля Вроцлава.
Паўнамоцны прадстаўнік урада Польшчы па пытаннях бяспекі інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын заявіў, што на гэты момант не выключаны ні адзін сцэнарый, адзначыўшы, што гэтыя падзеі не ўяўляюць пагрозы жыццю і здароўю пасажыраў.
Станіслаў Жарын таксама заявіў, што інфармацыі пра датычнасць расійскіх шпіёнаў да апошніх падзеяў на чыгунцы няма. Палітык падкрэсліў, што Агенцтва ўнутранай бяспекі намагаецца высветліць усе абставіны гэтых здарэнняў:
-Мэта гэтых мерапрыемстваў – праверыць не толькі, хто стаіць за гэтымі дзеяннямі, але і які характар мелі гэтыя дзеянні. Але гэта не падзея, якая была б прэцэдэнтам, і пра гэта варта згадаць, бо гэтая сістэма ўжо была раней давала лжывыя сігналы. Трэба разумець, што ў сістэме экстраннага апавяшчэння здараюцца інцыдэнты, таму на гэта трэба глядзець спакойна і ніяк выпадку не можна сеяць паніку.
Паралельна з хваляй сабатажу на чыгунцы, а менавіта 25 жніўня, з-за хакерскай атакі не працавалі парталы Польскага радыё, у тым ліку і сайт Беларускай службы Польскага радыё для замежжа.
Праца сайтаў была паралізавана з-за кібератакі звонку шляхам накіравання вялікай колькасці запытаў на вэб-сервера – DDoS-атак. Падобныя праблемы ў гэты самы час назіраліся і ў наведвальнікаў сайта Польскага агенцтва друку, а таксама іншых польскіх СМІ.
Адзначым, гэта не першая атака замежны хакераў на польскія СМІ. Атакі перыядычна паўтараюцца, а ў апошні час нават пачасціліся. Сёлета ў траўні была здзейснена адзін з самых буйных нападаў расійскіх хакерскіх груповак на сайты польскіх інфармацыйных парталаў. Тады кібер-злачынцы атакавалі сайты: polityka.pl, niezalezna.pl, ceneo.pl, wyborcza.pl, rp.pl, se.pl, wpolityce.pl, wprost.pl.
iar/pap/pr/ez