Расія паведаміла авіяцыйнаму следчаму органу Бразіліі, што не запросіць бразільскіх экспертаў расследаваць катастрофу самалёта Embraer, у выніку якой загінуў Яўген Прыгожын. Embraer – самалёт бразільскай вытворчасці і, згодна з міжнароднымі правіламі, авіяэксперты краіны-вытворцы павінны браць удзел у высвятленні прычын катастрофы, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Частка авіяцыйных экспертаў лічыць, што Расія павінна дапусціць да расследвання бразільскіх адмыслоўцаў, бо ЗША і іншыя заходнія ўрады падазраюць Крэмль у датычнасці да катастрофы самалёта. Спецыялісты ў галіне авіяцыі звяртаюць увагу на тое, што самалёт Embraer – надзейны лайнер, які мае добрыя паказчыкі бяспекі.
Амерыканскі кансультант па авіяцыйнай бяспецы і былы следчы Джон Кокс заявіў, што ўнутранае расійскае расследаванне без удзелу экспертаў з краіны-вытворцы самалёта заўсёды будзе ставіць пад сумнеў прычыны катастрофы.
23 жніўня ў Цвярской вобласці разбіўся самалёт Embraer Legacy 600. Расавіяцыі неўзабаве паведаміла, што ў выніку падзення лайнера загінулі ўладальнік групы «Вагнер» Яўген Прыгожын і яго намеснік Дзмітрый Уткін.
Авіякатастрофа адбылася роўна праз два месяцы пасля няўдалай спробы мяцяжу «вагнераўцаў». Агулам на борце знаходзіліся 10 чалавек: сем пасажыраў і тры члены экіпажа.
Сярод версій катастрофы самалёта Embraer Legacy 600 Прыгожына – выбух на борце і ракетны ўдар з зямлі.
вс