Намеснік кіраўніка МУС Мацей Вонсік (Maciej Wąsik) заявіў, што калі рэжым Лукашэнкі пойдзе на саступкі, то Польшча гатовая нават адкрыць некаторыя з раней закрытых памежных пераходаў.
«Хочам паказаць свету і Лукашэнку пра што ідзе размова. Ад чаго ідуць нашыя рашэнні і што напрыканцы тых рашэнняў. Калі сітуацыя надалей будзе абвастрацца, калі дойдзе да інцыдэнту, калі камусьці прыйдзе ў галаву выкарыстаць «Групу Вагнера» для стварэння інцыдэнтаў на нашых межах, наша рэакцыя будзе супольнай, катэгарычнай. І прывядзе да аднаго выніку – абсалютнай ізаляцыі Беларусі, гэта значыць за закрыцця межаў на польскай, латвійскай або літоўска-расійскай мяжы», – сказаў у эфіры TVP Info намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік, адказваючы на пытанне аб магчымасці поўнага закрыцця памежных пераходаў з Беларуссю.
Мацей Вонсік сярод умоў не згадаў пра вызваленне журналіста, актывіста польскай нацыянальная меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута
Ён выказаў надзею, што гэтая паслядоўнасць у намерах прымусіць рэжым Лукашэнкі змяніць сваю палітыку не толькі датычна міграцыйнага крызісу, але ўвогуле зменшыць жаданне «паіграць мускуламі». Перш за ўсё, удакладніў прадстаўнік МУС Польшчы, размова ідзе пра тое, каб пазбавіцца ад вагнераўцаў. Мацей Вонсік сказаў, што Лукашэнка павінен зрабіць гэта не толькі з-за чаканняў суседзяў, але і з-за ўласных інтарэсаў.
На думку Вонсіка, калі Беларусь не хоча быць ізаляванай, яна таксама павінна супрацоўнічаць у міграцыйнай палітыцы. Намеснік міністра адзначыў, што Лукашэнка «павінен расплачвацца».
«Магчыма, мы адкрыем некаторыя з закрытых цяпер праходаў», – заявіў ён.
Намеснік міністра адзначыў, што пазбаўленне ад «групы Вагнера» і адмова ад цяперашняй міграцыйнай палітыкі – дзве асноўныя ўмовы, якія Беларусь павінна выканаць, каб не быць у ізаляцыі, але калі такога ўзаемадзеяння не будзе, суседнія краіны закрыюць усе пераходы.
– Гаворым пра закрыццё ўсіх пераходаў, не толькі аўтамабільных, але і чыгуначных. Хацеў бы адзначыць, што частка экспарту з Кітаю ў Еўрсаюз ідзе праз памежны пераход у Малашэвічах. Думаю, кітайцы таксама павінны зрабіць у гэтым нейкі ўнёсак, – заўважыў дыпламат.
Заўважым, што Мацей Вонсік сярод умоў не згадаў пра вызваленне журналіста, актывіста супольнасці польскай нацыянальная меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута. Пункт пропуска «Баброўнікі» («Бераставіца») быў закрыты палякамі ў аднабаковым парадку ў лютым 2023 года ў адказ на прысуд 8 гадоў калоніі для Пачобута.
Каментуючы інфармацыю пра тое, што кіраўніцтва Беларусі выдае вагнераўцам новыя пашпарты, Мацей Вонсік сказаў, што гэта азначае шмат магчымых сцэнарыяў. «Мы павінны быць гатовыя да найгоршага сцэнару – выкарыстання вагнераўцаў супраць памежнікаў», – сказаў ён. Ён дадаў, што менавіта таму Польшча цяпер трымае на мяжы 10 тысяч вайскоўцаў, з якіх 4 тысячы падтрымліваюць Памежную службу ў яе цяперашняй працы, а 6 000 знаходзяцца ў рэзерве.
Станіслаў Жарын, намеснік каардынатара міністра спецслужбаў, заявіў, што ліквідацыя камандавання «Групы Вагнера», азначае, што цяпер групоўку можна больш рашуча выкарыстоўваць у гібрыдных аперацыях супраць Захаду. Каментуючы смерць Яўгена Прыгожына, чыноўнік падкрэсліў, што гэта важны фактар для аналізу таго, што адбываецца ў самой Расіі. «Відавочна, што ў бліжэйшай перспектыве мы пабачым спробу кансалідаваць Крэмль і крамлёўскія эліты, напружаныя бунтам Прыгожына два месяцы таму. Таму, вядома, гэта сітуацыя, якая патрабуе нашага інтарэсу і аналізу, але гэта Відавочна, што ў доўгатэрміновай або сярэднетэрміновай перспектыве гэтая падзея не будзе мець важнага значэння для адносін Расіі і Захаду. Па словах Жарына, можна чакаць, што Расія захавае агрэсіўныя планы супраць членаў NATO і захоча працягваць вайну супраць Украіны.
Міграцыйны ціск, звязаны з гібрыднымі дзеяннямі беларускага і расійскага рэжымаў, доўжыцца два гады. У апошнія месяцы назіраецца рост агрэсіі з боку груп замежнікаў, якія спрабуюць нелегальна перайсці мяжу з Беларусі. З пачатку 2023 года было зафіксавана 20,6 тысячы спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.
IAR/PAP/вх