«Мы разлічваем, што Нямеччына вывезе 35 тысяч тон адкідаў, якія трапілі ў Польшчу, а таксама возьме на сябе адпаведныя выдаткі. У Бруселі мы прадставім сваю пазіцыю. Мы поўныя рашучасці паспяхова давесці гэтую справу да канца. Калі гэта не атрымаецца, падамо скаргу ў Еўракамісію і Суд ЕС. Польскія падаткаплацельшчыкі не павінны плаціць за нямецкае смецце», – заявіла міністр па пытаннях клімата Польшчы Ганна Москва, якую цытуе выданне energetyka24.com.
У канцы ліпеня Еўракамісія атрымала скаргу Польшчы на ФРГ з нагоды нелегальна ўвезеных адкідаў. У сераду, 20 верасня ў штаб-кватэры ЕС у Бруселі адбыліся слуханні па гэтай скарзе, падчас якога свае пазіцыі па гэтай справе выклалі Польшча і Нямеччына. Як раней паведамляла міністр клімату і навакольнага асяроддзя Ганна Москва, у Польшчы знаходзіцца 35 тыс. тон нелегальна ўвезеных нямецкіх адкідаў, яны размеркаваныя па сямі палігонах.
Паводле міністэрства, Польшча неаднаразова звярталася да сваіх заходніх суседзяў на дзяржаўным і федэральным узроўні, заклікаючы вывезці гэтыя адходы.
эж