«У Беларусі знаходзіцца менш за тысячу чалавек з «Групы Вагнера», – заявіў прэс-сакратар Дзяржпамежслужбы Украіны Андрэй Дземчанка, піша Dziennik.pl.
«Калі яны пачалі пераязджаць у Беларусь, іх колькасць была каля шасці тысяч чалавек, потым яны пачалі знікаць. Зараз, па нашых дадзеных, іх не больш за тысячу. У асноўным гэта інструктары, якія займаюцца падрыхтоўкай беларускага войска. Істотнай пагрозы яны не ўяўляюць», сказаў прэс-сакратар.
Дземчанка дадаў, што сітуацыя ў Расіі і Беларусі знаходзіцца пад пільным наглядам украінскіх разведвальных падраздзяленняў.
«Яны з'яўляюцца тут і там»
У сваю чаргу камандуючы групоўкай «Таўрыда» – украінскімі войскамі ў Запарожскай і часткова Данецкай вобласці – генерал Аляксандр Тарнаўскі заявіў, што расійскія найміты з «Групы Вагнера» зʼяўляюцца ў розных месцах на лініі фронту ва Украіне.
«Мы падазраем прысутнасць вагнераўцаў, калі бачым, што нашыя наступальныя сілы запавольваюць вайскоўцы, якія выконваюць свае дзеянні больш цікава, больш нестандартна», – падкрэсліў Тарнаўскі.
Генерал зазначыў, што можа гаварыць толькі пра Херсонскі напрамак, за які ён адказвае. – У цяперашні час такога падраздзялення на маёй частцы фронту няма, – адзначыў генерал Тарнаўскі, аб чым піша Dziennik.pl.
яс