Расія мае намер звязаць акупаванае Запарожжа сотнямі кіламетраў чыгуначных ліній з Расіяй і такім забяспечыць дадатковы калідор паставак у Крым. Гэта будзе няпростая задача, – перакананы аўтары польскага партала money.pl, бо неабходна пракласці прыкладна 250 км чыгункі ва ўмовах вайны.
Расійская лагістыка ў Запарожжы вельмі нетрывалая, і яе «самым далікатным» пунктам з'яўляецца Крымскі мост – калі б яго вывелі з эксплуатацыі, цягнікі на акупаваную частку Запарожжа перасталі б хадзіць. Расіяне хочуць застрахавацца ад такога сцэнару і таму распачалі маштабнае будаўніцтва чыгуначных ліній – зазначае польскі палітолаг Томаш Рыдэлек.
Мэта Расіі – матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне акупаваных тэрыторый праз чыгуначнае злучэнне Растоў-Мелітопаль-Бярдзянск-Марыупаль. Паводле ацэнак эксперта, для рэалізацыі праекта злучэння Растова з Мелітопалем акупантам неабходна пракласці: 50 км чыгуначнага палатна Растоў-Марыупаль, яшчэ 80 км паміж Марыупалем і Бярдзянскам і не менш за 105 км чыгункі паміж Бярдзянскам і Мелітопалем.
Эксперт падкрэслівае, што час на баку Масквы. Расіяне падрыхтаваліся да абароны Запарожжа, баі ідуць цяжкія, а ўкраінскі наступ занадта павольны. Будаўніцтва чыгуначнай лініі сведчыць аб тым, што акупанты рыхтуюцца да доўгай абароны акупаванай часткі Запарожжа. «Верагодна, неўзабаве мы ўбачым будаўніцтва далейшых ліній расійскіх умацаванняў на акупаваным Запарожжы», – перакананы эксперт.
эж