Швецыя не спраўляецца з мігрантамі – піша Niezalezna.pl. «Краіна, якая да нядаўняга часу была самай бяспечнай у Еўропе, стала арэнай крывавых баёў паміж замежнымі бандамі, якія сеюць смерць і разбурэнне», – заявіў міністр юстыцыі Збігнеў Зёбра ў Twitter. Такім чынам ён спаслаўся на выступ шведскага прэмʼер-міністра, які падкрэсліў, што з-за вялікай колькасці нападаў мігрантаў у яго краіне ён звернецца да арміі, каб яна дапамагла змагацца з іншаземцамі.
«Нават TVN (тэлебачанне, апазіцыйнае да польскага ўраду – рэд.) нарэшце заўважыла трагічныя наступствы палітыкі адчыненых дзвярэй Швецыі для »бежанцаў«. Шведскі ўрад здаўся. Тым часам Дональд Туск і яго паплечнікі Агнешка Холянд і Яніна Ахойска хочуць дэмантаваць барʼер на мяжы, каб палякі жылі сярод бязлітасных бандытаў», – гаворыцца ў змесце допісу.
У звароце да нацыі прэмʼер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан паабяцаў выкарыстаць войска для барацьбы з бандамі і ўзмацніць жорсткасць пакарання. Скарачэнне іміграцыі, фактар, які папярэднія ўлады ігнаравалі, таксама павінен палепшыць бяспеку. «Палітычная наіўнасць і недахоп ведаў, безадказная міграцыйная палітыка і няўдалая інтэграцыя прывялі нас да сітуацыі, у якой мы апынуліся», – сказаў прэмʼер-міністр Швецыі.
нг