Беларуская Служба

Павал Усаў: Траціна святароў, якія падтрымалі беларускую мову, гэта пазітыўна

11.10.2023 13:20
Мітрапаліт Веніямін паставіў пытанне пра мэтазгоднасць служэння па-беларуску.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Траціна святароў, якія падтрымалі беларускую мову, гэта пазітыўна
Павал Усаў.

«Хрысціянская візія» піша, што падчас сустрэчы са святарствам мітрапаліт Веніямін вынес на павестку пытанне пра мэтазгоднасць богаслужэнняў на беларускай мове. Ён скептычна выказаўся пра труды протаіерэя Сергія Гардуна – спачылага ў 2022 г. перакладчыка Пісання на беларускую мову.

Таксама мітрапаліт паставіў пытанне пра місіянерскую эфектыўнасць беларускай мовы на галасаванне сярод прысутных («Як вы лічыце: ці садзейнічае беларуская мова павелічэнню колькасці прыхаджан ці гэта штосьці штучнае?»).

Каля траціны ўзнялі рукі ў падтрымку беларускай мовы, вельмі малая частка выступіла супраць, большасць устрымалася. Некалькі асобаў адкрыта выказаліся ў падтрымку беларускай мовы як богаслужбовай, піша «Хрысціянская візія».

Палітолаг Павал Усаў кажа, што гэта нядрэнны вынік:

-Тое што пытанне беларускай мовы ёсць і за яго галасуюць святары Маскоўскага патрыярхата – гэта пазітыўныя зрухі. Раней гэтае пытанне ўвогуле не стаяла. Улічваючы, што гэта царква Маскоўскага патрыярхату, пытанне беларускай мовы для яе небяспечнае. Хоць царква застаецца падпарадкаванай Маскве, то такія крокі паступовай беларусізацыі, няхай пакуль схаванай, магчыма са святарамі, якія прагаласавалі за мову, будуць праводзіць адпаведныя размовы, але гэта сведчанне, што ў перспектыве гэта можа прывесці да сур’ёзнага ўнутранага расколу праваслаўнай царквы і фарміравання пры новых умовах Беларускай аўтакефальнай царквы. Гэта пазітыўная тэндэнцыя, хоць большасць устрымалася, магчыма, баючыся рэакцыі. Тым больш, што большая частка святароў, пэўна, гэта расіяне, семінарыі таксама рускарыентаваныя. Таму нічога дзіўнага ў гэтым няма. Але тое, што ёсць нават траціна, якая падтрымала ідэю беларусізацыі літургіі, гэта пазітыўны знак.

Поўны каментар слухайце ў адлучаным гукавым файле.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Палітолаг: «Хуткага канца гэтай вайне не будзе»

09.10.2023 17:50
Хуткага канца гэтай вайны не будзе, кажа палітолаг Павел Усаў.