П.Усаў пра вайну ў Ізраілі: Агульная дэстабілізацыя ў свеце будзе ўплываць на палітыку Захаду і ў дачыненні Украіну, Расіі і да Беларусі«.
У суботу ўспыхнула чарговая вайна на Блізкім Усходзе. Паленстынскі »Хамас« атакаваў Ізраіль. Якім чынам гэтая вайна паўплывае на нашую частку Еўропы, у прыватнасці на вайну ва Украіне?
Павел Усаў
Гэтая вайна будзе мець вельмі шырокі рэзананс, кажа палітолаг Павел Усаў.
- Гэта чарговая нестабільная зона, якая акажа ўплыў на палітыку Расіі, на тое, якую палітыку ў дачыненні да Украіны будуць праводзіць заходнія дзяржавы. Агульная дэстабілізацыя ў свеце як чарговы супер крызіс, будзе ўплываць на палітыку Захаду і ў дачыненні да Беларусі.
Мэтанакіраваная атака »Хамасу« на Ізраіль была добра падрыхтаваная. Шмат загінулых сярод мірнага насельніцтва і вайсковых сведчыць, што ў працэсе распрацоўкі і падрыхтоўкі аперацыі супраць Ізраіля бралі ўдзел трэція дзяржавы. Гэта мог быць Іран, Іярданія і напэўна магла быць з гэтым звязана і Расія. Палестынцы не змаглі б самастойна падрыхтаваць тысячы ракет, якія былі запушчаны па Ізраілі, не змагла б падрыхтаваць спецыяльныя каманда, якія праводзілі эфектыўныя дзеянні супраць ізраільскіх вайсковых.
Хуткага канца гэтай вайны не будзе
- Калі будуць знойдзены доказы таго, што Іран меў да гэтая дачыненне, то гэта будзе азначаць эскалацыю канфлікта і, магчымыя прэвентыўныя ўдары Ізраілю па Ірану. Таксама магчыма ўцягненне ў розныя дзеянні ЗША.
Расія скарыстае гэтую вайну
- Краіны будуць шукаць формулу міра ў дачыненні да палестынскага крызісу, з гэтага ўзнікнуць новыя канфлікты. Шмат якія краіны будуць казаць пра неабходнасць падключэння да формулы міру Расію. А гэта будзе азначаць, што Расія спрабуе навязаць сваю формулу ўзаемаадносін з Украінай.
Расія можа весці вайну на розных напрамках гібрыдную вайну, не абавязкова павінна прысутнічаць там сваімі войскамі.
Калі перакрыюцца калідоры паставак з Блізкага Усходу (з Саудаўскай Аравіі ды Ірану) і пачнецца хваля другога энергетычнага крызісу, Расія зноў можа апынуцца ў выйгрышным становішчы.
Вайна на Блізкім Усходзе можа ўзмацніць фінансаванне Украіны
-Расія падтрымлівае Сірыю, якая вядзе »святую вайну« супраць Ізраіля. Адтуль маглі ісці пастаўкі для палестынцаў. Калі высветліцца, што за актыўнасцю »Хамасу« ў нейкай ступені стаяла Расія, то гэта можа ўзмоцніць фінансаванне і падтрымку для Украіны.
яс