Беларуская Служба

Расійская і беларуская прапаганда звярнулі ўвагу на візіт Ілана Маска ў Польшчу

26.01.2024 17:20
Яны гавораць пра нібыта «украінізацыю», «амерыканізацыю» або «ізраілізацыю» Польшчы.
 .
Ілюстрацыйная графіка.Фота: pixabay/Sir13

Расійская і беларуская прапаганды працягваюць атакаваць Польшчу. Дзеля гэтага яны выкарыстоўваюць заявы некалькіх палякаў, а нават апошні візіт Ілана Маска ў Асвенцім – піша партал Defence24.

Доктар Міхал Марэк, дырэктар Цэнтра даследаванняў сучаснага асяроддзя бяспекі на платформе X (раней Twitter) і эксперт у галіне дэзынфармацыі, звярнуў увагу на дзейнасць некалькіх польскіх грамадзян, якія вырашылі адкрыта супрацоўнічаць з прапагандысцкім апаратам. Яны сістэматычна даюць інтэрв’ю беларускаму і расійскаму боку. Гэтыя людзі нарадзіліся ў Польшчы (яны не прыехалі сюды з-за мяжы і не набылі грамадзянства).

Дзейнасць згаданай групы не абмяжоўваецца толькі інтэрв'ю. «Гэтыя людзі бяруць актыўны ўдзел у публікацыі польскамоўнага кантэнту, які выкладваюць у сваіх сацыяльных сетках», – сказаў Міхал Марэк. «Яны паляпшаюць імідж беларускіх уладаў і ўводзяць у польскую інфармацыйную прастору кантэнт, які адпавядае расійскім і беларускім дэзынфармацыйным паведамленням», – дадаў эксперт.

Расійская і беларуская прапаганда таксама звярнулі ўвагу на візіт Ілана Маска ў Польшчу. Паведамленне спасылаецца на наратыў, што прасоўваюць групы, якія гавораць пра нібыта «украінізацыю», «амерыканізацыю» або «ізраілізацыю» Польшчы.

«Расіяне выкарыстоўваюць заявы людзей, якія ўдзельнічаюць у заражэнні нашай інфасферы расійскімі паведамленнямі, каб прасоўваць наратыў, што Польшча – гэта «марыянетка» і дзяржава, якая можа разваліцца ў любы момант», – адзначыў Міхал Марэк.

нг