Беларуская Служба

Павал Усаў: Лукашэнка разумее, што далучэнне да вайны – смерці падобна

14.08.2024 14:32
Улады імітуюць перакідку войскаў на мяжу з Украінай. 
Аўдыё
  • Павал Усаў: Лукашэнка разумее, што далучэнне да вайны – смерці падобна
Павал Усаў.

Улады імітуюць перакідку войскаў на мяжу з Украінай. Па даных супольнасці чыгуначнікаў, вельмі нязначная частка вайскоўцаў і тэхнікі даехала да мяжы, чытаем на Нашай Ніве.

Наступ украінцаў на Расію паспяхова працягваецца ўжо некалькі дзён, а Лукашэнка разумее, што далучэнне да вайны – смерці падобна, гаворыць палітолаг Павал Усаў:

-Лукашэнка разумее, што напад на Расію стаў вынікам нападу на Украіну з боку Расіі. Гэта яна была агрэсарам. Лукашэнка імкнецца ад гэтых працэсаў дыстансавацца. Цяпер адбываецца нават дээскалацыя на прымежнай з Украінай тэрыторыі. Прыкладна два тыдні таму Лукашэнка адвёў адтуль войскі. Пачалася адліга ў рыторыцы. Шмат хто кажа, што менавіта гэта дало ўкраінцам магчымасць правесці такую паспяховую аперацыю. Цяпер магчымасці і варыянты таго, што беларускія войскі могуць увайсці ва Украіну па сутнасці мінімальныя. Гэта можа адбыцца толькі ў выніку нейкага шантажу з боку Масквы. Цяпер, калі ўвесь свет глядзіць, як украінцы паспяхова праводзяць гэтую акцыю, улазіць у вайну – смерці падобна.

Да гэтага трэба дадаць нізкую матываванасць беларускага войска і антываенныя настроі беларускага грамадства, дадае Павал Усаў.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле. 

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка