Беларуская Служба

Puls Biznesu: Індыйскія інвестыцыі ў Польшчу пастаянна растуць, летась яны склалі больш за 3 млрд долараў

22.08.2024 10:32
Адбываецца першы візіт прэм’ер-міністра Індыі ў Польшчу за мінулыя 45 гадоў. 
    .   . , , 22  2024 .
Прэм'еры Польшчы ды Індыі Д. Туск і Н. Модзі, Варшава, 22 жніўня 2024 г. Фота: PAP/Paweł Supernak

Польшча з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым і інвестыцыйным партнёрам Індыі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе, – піша Puls Biznesu. Аднак штодзёнкa падкрэслівае, што гандлёвыя стасункі паміж краінамі не асабліва ўражваюць, але супрацоўніцтва можа выйсці на больш высокі ўзровень дзякуючы візіту прэм’ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі ў Варшаву.

Puls Biznesu паведамляе, што ў 2013-2023 гадах агульны двухбаковы гандаль паміж Польшчай і Індыяй павялічыўся на 264% — з 1,1 млрд долараў да больш чым 4 млрд. З іх польскі экспарт на індыйскі рынак склаў 1,7 млрд, а імпарт у Польшчу - 2,32 млрд. Доля Індыі ў таварным экспарце Польшчы расце.

Варшава ў асноўным экспартуе машыны і механічнае абсталяванне, электроннае абсталяванне, мінералы, некаштоўныя металы і пластмасы. З Індыі ў Польшчу паступаюць электрычныя машыны, жалеза, сталь, фармацэўтычныя прадукты і адзенне.

Індыйскія інвестыцыі ў Польшчу пастаянна растуць, летась яны склалі больш за 3 млрд долараў, а кампаніі з гэтай краіны паходзяць у асноўным з ІТ-сферы і аўтсорсінгу - на найбуйнейшых прадпрыемствах працуюць амаль 10 тысяч чалавек. Польскія інвестыцыі ў Індыі меншыя – летась яны склалі 685 млн долараў.

Расце і індыйская дыяспара ў Польшчы - за дзесяцігоддзе яна павялічылася ў дзесяць разоў і на сённяшні дзень складае прыкладна 23 тысячы чалавек. Гэта працаўнікі і студэнты, каля трох тысяч з якіх атрымліваюць адукацыю ў польскіх ВНУ.

Puls Biznesu адзначае, што Варшава і Нью-Дэлі маюць нявыкарыстаны патэнцыял у сектарах штучнага інтэлекту і камп’ютарных гульняў. Праблемы ў дачыненнях — працяглыя консульскія працэдуры, з-за якіх індыйскім экспертам цяжка прыехаць у Польшчу, і недастатковая сетка авіязносін. У цяперашні час існуе нерэгулярнае злучэнне паміж Варшавай і Нью-Дэлі, а таксама Мумбаем.

Прэм'ер Індыі Нарэндра Модзі прыбрыў у Варшаву ў аўторак, 21 жніўня. Гэта першы візіт прэм’ер-міністра Індыі ў Польшчу за 45 гадоў. Прэм’ер Модзі сустракаецца з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам, прэзідэнтам Анджэем Дудам, а таксама з прадстаўнікамі польскіх кампаній, якія інвестуюць у Індыі. Потым індыйскі лідар накіруецца ва Украіну.

эж