Аб пастаўцы чарговай партыі танкаў Abrams паведамляе 18-я Механізаванай дывізія Войскага Польскага, у склад якой уваходзіць Люблінская брыгада і батальён у Журавіцы; гэта першая інфармацыя пра пастаўку новага тыпу танкаў у гэтую вайсковую адзінку. Акрамя танкаў, батальён у Журавіцы атрымаў таксама тэхнічныя машыны Hercules, якія ідуць у камплекце з Abrams, — чытаем на партале biznesalert.pl.
У паведамленні не ўказана, колькі танкаў трапіла ў батальён, якія дыслакуецца ў Журавіцы, аднак з прыкладзеных фатаграфій вынікае, што ідзецца пра як мінімум некалькі дзясяткаў машын. Польшча замовіла 116 танкаў M1A1 Abrams, папярэдне выкарыстаных амерыканскай арміяй. Пакупка былых ва ўжыванні танкаў звязана з магчымасцю хуткай пастаўкі, што з’яўляецца істотным для кампенсацыі недахопу тэхнікі, які ўзнік пасля польскіх паставак ва Украіну. Дамова на 116 танкаў Abrams была падпісана ў студзені 2023 года, а пастаўкі завяршыліся сёлета ў чэрвені.
Кошт кантракта склаў 1,4 мільярда долараў, з якіх амаль 200 мільёнаў долараў пакрывае амерыканскі бок у рамках ваеннай дапамогі. Дамова таксама датычыцца паставак 12 тэхнічных сродкаў забеспячэння, 8 пантонных мастоў, 6 камандных машын, 26 майстэрняў на шасі Humvee, навучання і лагістычнай падтрымкі.
Паводле інфармацыі Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы, танкі Abrams з гэтай партыі трапяць на ўзбраенне 18-й механізаванай дывізіі, баявыя часткі, якой размешчаны на ўсход ад Варшавы, а таксама ў Люблінскім і Падкарпацкім ваяводствах.
У Польшчы батальён танкаў налічвае 58 адзінак, таму замова на 116 машын забяспечыла тэхнікай два батальёны. Першы з іх — гэта батальён танкаў, які ўваходзіць у склад 1-й Варшаўскай брыгады бранетанкавых сіл (таксама частка 18-й дывізіі), дыслакуецца ў Варшаве ў раёне Вэсола. Другі — гэта батальён у падкарпацкай Журавіцы, дзе Abrams замяняюць старадаўнія савецкія Т-72.
Акрамя 116 ужываных Abrams, Польшча таксама замовіла 250 новых танкаў у сучаснай версіі M1A2 SEPv3 разам з суправаджальным абсталяваннем за прыкладна 4,75 мільярда долараў. Дамова на гэтыя танкі была падпісана ў красавіку 2022 года, але Войска Польскае ўсё яшчэ чакае першыя пастаўкі, якія павінны пачацца сёлета і працягнуцца каля двух гадоў. У будучым таксама плануецца мадэрнізацыя танкаў з партыі з 116 старых машын да гэтага стандарту.
M1 Abrams — асноўны танк, які выкарыстоўваецца амерыканскай арміяй 1980-х гадоў ; яны выпускаюцца кампаніяй General Dynamics. Abrams атрымалі вядомасць, у тым ліку падчас аперацыі «Бура ў пустыні» ў 1991 годзе, дзе з поспехам упершыню прымяняліся ў баявых дзеяннях супраць іракскіх войск.
Польшча набывала Abrams як першая краіна Еўропы і першая краіна НАТА пасля Злучаных Штатаў; пасля завяршэння паставак, танкі Abrams будуць разам з паўднёвакарэйскімі K2 і нямецкімі Leopard 2 аднымі з трох тыпаў танкаў, якія выкарыстоўваюцца Войскам Польскім. Савецкія і постсавецкія танкі ў Войску Польскі сышлі ў мінулае.
эж