Ці такія планы Лукашэнкі рэальныя? Чаму грамадства так узбударажыла гэтая навіна?
Палітолаг Павал Усаў кажа, што, акрамя праблем на сваю галаву, Лукашэнка ў Беларусь нічога не прывязе:
- Я не ўяўляю, што ў Пакістане ёсць 150 тысяч кваліфікаваных працаўнікоў (інжынераў, настаўнікаў, медыкаў), якія не маюць працы ў Пакістане і прыедуць у Беларусь, невядома на якіх умовах. Таму, акрамя пустога і небяспечнага папулізма, якім часта характарызуюцца дзеянні Лукашэнкі, за гэтымі заявамі нічога няма, акрамя праблем. Калі такая праграма будзе арганізаваная, то ў Беларусь прыедуць гастарбайтэры нізкага сацыяльнага статусу. Бескантрольна, што і так прычыніцца да пагаршэння сітуацыі на мяжы, Беларусь сёння і так прахадны двор для мігрантаў, кантраляваць іх будзе немагчыма. Які статус гэтых людзей, якія іх кваліфікацыі, хто гэта будзе? Няма ні механізмаў, ні разумення, для чаго гэтыя людзі патрэбныя. Іншымі словамі, Лукашэнка сваімі прапановамі насмяшыў свет. У беларусаў гэта выклікае трывогу, а прычыну стварыла сама прапаганда, якая ўвесь час расказвае пра праблемы з мігрантамі на Захадзе. Што яны гвалцяць, забіваюць, злачыннасць расце. Усё гэта само сабой стварыла антыміграцыйныя настроі.
Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё