Беларуская Служба

Ва Украіну прыехалі польскія навукоўцы для эксгумацыі ахвяраў Валынскай разні

24.04.2025 09:15
Ва Украіне ўжо знаходзяцца польскія навукоўцы, якія будуць эксгумаваць ахвяраў Валынскай разні.
  ,   2023     .
Парэшткі ахвяр злачынства, знойдзеныя летам 2023 года ў Пузьніках ва Украіне. Foto: Fundacja WiD

Пад кантролем польскага Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны і ўкраінскага боку будуць праводзіцца даследаванні на месцы былой вёскі Пузьнікі. Менавіта там у лютым 1945 г. аддзел УПА знішчыў каля 80 палякаў.

Прафесар Анджэй Асоўскі з Паморскага медыцынскага інстытуту, які ўдзельнічаў у даследаванні, тлумачыць, што праца будзе праводзіцца ў складаных умовах.

«Дабрацца пешшу цяжка, і даводзіцца перавозіць некалькі тон тэхнікі і каманду з некалькіх дзясяткаў чалавек», — кажа польскі навуковец.

Прафесар Асоўскі звяртае ўвагу на цяжкасці апазнання целаў. Як ён падкрэслівае, у Пузьніках забівалі цэлыя сем’і, таму атрымаць адпаведны генетычны матэрыял будзе складана. «Мы будзем выкарыстоўваць самыя сучасныя метады генетычных даследаванняў», — падкрэслівае прафесар Асоўскі.

У працах удзельнічаюць прадстаўнікі фонду «Свабода і дэмакратыя», якія звярнуліся да ўкраінскага боку па згоду на эксгумацыю. Сярод іх таксама сваякі палякаў, забітых у Пузьніках.

Вёска Пузьнікі сёння не існуе, знаходзілася на Падоллі каля Бучача. У ноч з 12 на 13 лютага 1945 года жыхары мястэчка падвергліся нападу аддзела УПА «Серыя Вількі». Украінскія нацыяналісты забівалі іх сякерамі, косамі і нажамі. Нашчадкі тых, хто выжыў, якія выехалі ў Польшчу, патрабавалі пошуку парэшткаў сваіх блізкіх.

Раней украінскі археолаг Аляксей Златагорскі паведамляў, што агулам у рамках справы аб Валынскіх злачынствах належыць даследаваць 17 месцаў пахаванняў.

Паводле IAR/вх