Беларуская Служба

20 ліпеня на беларуска-літоўскай мяжы прымаць транспарт будуць «вельмі нерытмічна»

19.07.2019 19:02
У пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы не будуць функцыянаваць інфармацыйныя сістэмы ў сувязі з тым, што літоўскі бок будзе праводзіць прафілактычныя работы. 
Flaga Litwy - zdjęcie ilustracyjne
Flaga Litwy - zdjęcie ilustracyjneAlbertus teolog/Wikipedia

20 ліпеня з 09:00 да 18:30 у пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы не будуць функцыянаваць інфармацыйныя сістэмы ў сувязі з тым, што літоўскі бок будзе праводзіць прафілактычныя работы па абнаўленні праграмных прадуктаў. Пра гэта «Тэлеграфу» паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк.

У сувязі з гэтым, паводле яе слоў, прыём транспарту літоўскі бок будзе ажыццяўляць «вельмі нерытмічна».

Беларускія мытнікі просяць тых, хто плануе перасякаць мяжу праз пункты пропуску «Беняконі», «Каменны Лог», «Катлоўка», «Прывалка», улічваць гэтую інфармацыю і па магчымасці выбіраць іншыя пункты пропуску.

вс