26 ліпеня ў пятніцу польскія студэнты і выкладчыкі з сталіцы Сілезіі Катавіцаў распачалі выставу плакатаў з нагоды 1000-годдзя Брэста. Выстава называецца «Cześć Brześć!» (што можна перакласці на беларускую «Прывітанне Брэст!»).
Вернісаж адбудзецца ў 16:30 у выставачнай залі Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтру па адрасе вуліца Савецкая, 54,, паведамляе польскае консульства ў Брэсце.
Вынікі сваёй творчасці прадстаўляюць маладыя плакатысты – студэнты Акадэміі мастацтваў у Катавіцах. Работы былі створаны ў Майстэрні вобразу, рэкламы і візуальнай ідэнтыфікацыі і ў Майстэрні плаката сілезскай навучальнай установы.
Студэнцкія плакаты, прысвечаныя Брэсту, грунтуюцца на шматкультурнасці гораду, які ляжыць на мяжы, і, як піша доктар навук Марыян Славіцкі ў размешчаным у каталогу выставы тэксце, – «на мяжы, якая аб'ядноўвае».
Уваход на выставу вольны, яна будзе доўжыцца да 11 жніўня.
эж