Беларуская Служба

Пачалі дзейнічаць новыя правілы ўвозу з-за мяжы тавараў для асабістага карыстання

04.08.2019 10:00
У прыватнасці, тэлевізар або ровар з мінулай пятніцы дазволілі увозіць раз у год.
.
Ілюстрацыя.jackmac34/pixabay.com/CC0

Новыя правілы ўвозу з-за мяжы тавараў для асабістага карыстання дзейнічаюць у рэспубліцы з 2 жніўня, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта.

У прыватнасці, тэлевізар або ровар, якія раней можна было ўвозіць толькі адзін раз у тры гады, з мінулай пятніцы дазволілі увозіць раз у год, - паведаляе Беларускі партызан.

Тавары, акрамя прадуктаў харчавання, алкаголю і цыгарэт, можна правозіць часцей чым раз на тыдзень толькі па адзінцы для кожнага наймення. У суткі можна правозіць не больш за кілаграм прадуктаў, а на тыдзень - не больш за 5 кілаграмаў.

Што тычыцца алкагольных напояў і піва, то ў дзень можна ўвозіць не больш за 0,1 літра, а на тыдзень - не больш за 1 літр.

У суткі дазволена ўвозіць не больш за 20 цыгарэт, а працягу сямі дзён - не больш за 40 штук.

ав